Чорнае возера (; ) — самае вялікае і глыбокае возера натуральнага паходжання на тэрыторыі Чэхіі, размешчана ў Шумаве, у Пльзенскім краі, у 6 км на паўночны захад ад горада Жалезна-Руда. Ледавіковае возера, мае трохвугольную форму. Возера акружана іглічным лесам. У вадзе - алігатрофы. З возера выцякае Чорны паток, які ўпадае ва Углаву. Водападзел праходзіць практычна па возеры. Уваходзіць у басейн Эльбы, якая ўпадае ў Паўночнае мора. Найстарэйшая, пабудаваная ў 1929-1930 гадах, гідраакумулюючая электрастанцыя Чэхіі знаходзіцца на гэтым возеры, выкарыстоўваецца як верхні рэзервуар.
Літаратура Ottova Encyklopedie, Česká republika, Zeměpis, Černé jezero, Ottovo nakladatelství Praha, 2006 ISBN 80-7360-456-6 999 turistických zajímavostí České republiky, Černé a Čertovo jezero, Soukup & David, 1999, ISBN — 80-242-0183-6
Спасылкі
Informace zejména pro turisty na Wikimapy Národní přírodní rezervace Černé a Čertovo jezero MVE Černé jezero
Катэгорыя:Азёры Чэхіі Катэгорыя:Шумава Катэгорыя:Пльзенскі край