Уладзімір Мікалаевіч Целяпнёў (, в. Радуша, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць — 18 снежня 2018, Мінск) — беларускі архітэктар і будаўнік.
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. Працаваў архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Саюзмашпраекце, з 1978 года — кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар у Мінскметрапраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражываў у Мінску. Памёр 18 снежня 2018 года пасля цяжкай працяглай хваробыПамяти архитектора В.Н. Телепнева Белорусский союз архитекторов. (21 декабря 2018)..
Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): аптычны корпус механічнага завода імя Вавілава (1981), адміністрацыйна-бытавы корпус вагоннага дэпо (1984) у Мінску. Удзельнічаў у распрацоўцы архітэктурна-планіровачных рашэнняў такіх станцый Мінскага метрапалітэна, як Спартыўная, Кунцаўшчына, Каменная Горка, Барысаўскі тракт, Уручча, Грушаўка, Міхалова, Пятроўшчына, Малінаўка.
Сааўтар праектаў 9 аўтадарожных тунэляў на Каўказе (Расійская Федэрацыя), якія складалі аб'язны шлях Сочы, алімпійскай аўтадарогі Адлер-Чырвоная Паляна і шэрагу збудаванняў метрапалітэна ў Маскве, Чалябінску, Казані, Варшаве і інш.
Узнагароды Лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР.
Літаратура
У вітражах «Падземкі» / Алена Гормаш // Мастацтва. — 2004. — № 2. — С. 33-35. (3Ок1214)
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Нарадзіліся ў Жлобінскім раёне