Ёсеф Паленічак (; , Траўнік, Боснія і Герцагавіна — , Прага) — чэшскі кампазітар і піяніст.

Біяграфія Вучыўся з 1927 года ў Празе ў Карэла Гофмайстэра (спачатку прыватна, затым у Пражскай кансерваторыі), пазней таксама ў Віцезслава Новака. У 1936—1938 гадах удасканальвае сваё майстэрства ў парыжскай Вышэйшай нармальнай школе музыкі ў Альфрэда Карто (фартэпіяна), Альбера Руселя (кампазіцыя), Дзірана Алексаняна (камерны ансамбль).

У 1934 годзе заснаваў Трыа імя Сметаны (з 1945 года Чэшскае трыа), нязменным піяністам і лідарам якога заставаўся да самай смерці. Выступаў таксама дуэтам з віяланчэлістам трыа Сашам Вечтамавым. Вядомы сваімі інтэрпрэтацыямі твораў Бедржыха Сметаны, Леаша Яначака, Багуслава Марціну.

Кампазітарская спадчына Паленічака ўключае тры фартэпіянныя канцэрты, а таксама канцэрты для кларнета, саксафона, флейты з аркестрам, «Сімфанічныя варыяцыі на ўяўны партрэт Ільі Эрэнбурга» (1971), камерную, харавую музыку.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ЧССР (1974), Народны артыст Чэхаславакіі (1979).

Спасылкі Мемарыяльны сайт

Катэгорыя:Кампазітары Чэхіі Катэгорыя:Піяністы Чэхіі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Чэхіі Катэгорыя:Народныя артысты Чэхаславакіі