Поразава (, ), часам Поразаў — гарадскі пасёлак у Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, на рацэ Рось. За 22 км ад горада Свіслач, 112 км ад Гродна.

Гісторыя Упершыню Поразава згадваецца ў XV стагоддзі як каралеўскае мястэчка Ваўкавыскага павета Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Паводле некаторых звестак, у 1460 годзе Ян Рыдвід заснаваў тут касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла.

У 1506 годзе вялікі князь Аляксандр надаў Поразаву магдэбургскае права (29 чэрвеня 1518 года і 27 сакавіка 1523 года атрымала яго паўторна). У рэвізорскім лісце ад 4 снежня 1615 года зазначалася:

У чэрвені 1616 года Поразава атрымала герб: «у блакітным полі постаць Дзевы Марыі з дзіцём Ісусам на руках». Мястэчка пацярпела ад пажару 1767 года.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Поразава апынулася ў складзе Расійскай імперыі; дзяржаўны маёнтак, цэнтр воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. У 1878 годзе ў мястэчку было каля 300 дамоў. У канцы XIX стагоддзя ў Поразаве меліся праваслаўная царква, касцёл, яўрэйскі малітоўны дом, вучэльня, аптэка і некалькі крамаў. У XIX — пачатку XX стагоддзяў мястэчка здабыла вядомасць цэнтру вытворчасці керамікі (працавала каля 200 майстроў).

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Поразава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства.

Пасля пачатку Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе Поразава ўвайшло ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 года стала цэнтрам раёна. З чэрвеня 1941 года да 15 ліпеня 1944 года мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Пасля акупацыі было створана гета ў Поразаве, куды сагналі яўрэяў з тагачаснага Поразаўскага раёна

30 красавіка 1958 года Поразаў атрымаў афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпуУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Поразаў, Поразаўскага раёна, Гродзенскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 30 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.. У 1960 годзе Поразаўскі раён расфарміравалі, Поразава ўвайшло ў склад Свіслацкага раёна.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1830 год — 207 муж., з іх шляхты 3, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 124, мяшчан-хрысціян і сялян 79; 1878 год — 1424 чал. (699 муж. і 755 жан.), у тым ліку 556 яўрэяў; 1897 год — каля 1,5 тыс. чал. XX стагоддзе: 1909 год — 1,7 тыс. чал.; 1995 — 1,5 тыс. чал.; 1998 год — 1450 чал. XXI стагоддзе: 2006 год — 1,2 тыс. чал.; 2008 год — 1,2 тыс. чал.; 2009 год — 1119 чал. (перапіс); 2015 год — 922 чал.; 2016 год — 913 чал.; 2017 год — 900 чал.; 2023 год — 694 чал.; 2025 год — 616 чал.

Эканоміка Мэблевае прадпрыемства ААТ «Свіслацкая фабрыка лазовай мэблі».

Інфраструктура У Поразаве працуюць сярэдняя і музычная школы, спецшкола-інтэрнат, дашкольная ўстанова, бальніца, паліклініка, бібліятэка, дом культуры.

Славутасці Могілкі: яўрэйскія; старыя каталіцкія Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (1825—1828) Сінагога (XIX ст.) Сядзібна-паркавы комплекс Бутаўт-Андрэйкавічаў Царква Святой Тройцы (1872)

Вядомыя асобы Юлія Восіпаўна Бібіла (1897—1974) — беларуская бібліятэкарка, бібліёграф. Яўген Уладзіміравіч Паплаўскі (нар. 1959) — беларускі кампазітар. Віктар Шалкевіч (нар. 1959) — беларускі бард. Нота Казлоўскі — амерыканскі мастак і дызайнер яўрэйскага паходжання. Эстэр Рахель Камінская (1870—1925) — тэатральная актрыса, празваная «маці яўрэйскага тэатра» Ірына Іванаўна Калачова (нар. 1958) — беларускі гісторык, этнолаг, педагог. Давід Іосіфавіч Розеншэйн (1903 — пасля 1960) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, журналіст.

Заўвагі

Літаратура

Porozów // S. 826. Porozów // S. 497.

Спасылкі

г. п. Поразава на Radzima.org

Катэгорыя:Бутаўт-Андрайковічы Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства