Гістарычная Чэхія (Багемія) — вобласць у Цэнтральнай Еўропе, якая ляжыць паміж Сілезіяй, Саксоніяй, Баварыяй, Аўстрыяй і Маравіяй, у міжрэччы Одэра і Дуная, на паўночны ўсход ад Альп.
Дагістарычны перыяд
Каменны век У эпоху верхняга палеаліту тэрыторыя Чэхіі была заселена краманьёнцамі (бруны), якія належалі да гравецкай культуры. З тых часоў захаваўся артэфакт Вестаніцкая Венера.
У эпоху неаліту сюды з Балкан прыйшлі носьбіты земляробчай культуры лейкападобных кубкаў, якіх пазней змянілі індаеўрапейскія жывёлагадоўчыя народы культуры шнуравой керамікі.
Бронзавы век У бронзавым веку на тэрыторыі Чэхіі існавалі ўнеціцкая, кновізская і шэраг іншых археалагічных культур, носьбіты якіх меркавана належалі да заходняй (кентум) галіны індаеўрапейскіх моў.
Ранняе жалезнае стагоддзе (кельты) Позняе жалезнае стагоддзе (германцы і рымляне) Рассяленне славян
Грунтуючыся на народных паданнях, напачатку XII стагоддзя ў «Чэшскай хроніцы» Казьма Пражскі «вынайшаў» для народаў, якія засялялі ў той час Багемію (Beheim, Bohemia, Beheimi, Behemani, Boemare) гераічнага эпоніма. У выкладзе Казьмы Пражскага, Багем ()Mikuláš Teich. Bohemia in history быў правадыром славян, якія прыйшлі ў зямлі бонў і маркаманаў і спыніліся першапачаткова каля гары Ржып, каля зліцця Молдавы (Влтавы), Эльбы (Лабы) і Огрэ — па імі якога нашчадкі славян, якія пасяліліся на новую тэрыторыю, і сталі звацца багемцамі. У рэчаіснасці славяне пранікалі ў краіну паступова, асядаючы радамі і плямёнамі.
Этымалогія пазнейшага этноніма «чэх» дагэтуль складае праблему, не вырашаную гісторыкамі і філолагамі. Спалучэнне česky muži адзін раз сустракаецца ў легендзе пра Св. Вацлава (Венцэслава; крыніца датуецца 930-970 гг.), але там яна выкарыстоўваецца для пазначэння дружыны і асабістай аховы князя. Разам з тым, самы ранні выпадак ужывання як асновы імя ўласнага адзначаны ў Далімалавай хроніцы (пачатак XIV стагоддзя): выкарыстоўваючы «Chronica Boemorum» Казьмы Пражскага як адну са сваіх першакрыніц, аўтар замяніў у ёй Bohemus (Багем) на Čech (Чэх).
Пра племянны падзел чэшскіх славян захавалася мала звестак. Цэнтральную частку краіны насялялі чэхі, самае магутнае племя, якое паступова падпарадкоўвала сваёй уладзе ўсе іншыя плямёны і давала ім сваё імя. Усе астатнія плямёны — лучане, седлічане, літамерычы, дзечане, лемузы, пшоване, харваты, злічане, дулебы і інш. — займалі землі вакол тэрыторыі ўласна чэхаў. З гэтых плямёнаў найбольш моцнымі былі, пасля чэхаў, лучане, злічане і харваты. Лучане жылі па рацэ Огрэ і яе прытоках, на прасторы ад Рудных гор да гор Шумавы. Яшчэ напачатку XII стагоддзя захоўваўся ўспамін пра племянную дзяржаву лучан і падзеле яго на 5 акруг. Харваты і злічане займалі сваімі паселішчамі ўсходнюю частку краіны і заставаліся незалежнымі яшчэ ў X стагоддзі.
Аварскае нашэсце
Кожнае племя кіравалася сваімі старастамі ці князямі. Падзеленыя на дробныя плямёны, чэшскія славяне ў другой палове VI стагоддзя і напачатку наступнага стагоддзя знаходзіліся пад уладай авараў, якія пасяліліся каля 562 года ў Паноніі. Няўдалы паход на Канстанцінопаль (626) і напады хазараў і булгараў пахіснулі магутнасць авараў. Славянскія народы паспяшаліся пазбавіцца ад прыгнёту дзікай арды. Барацьба за незалежнасць прывяла да стварэння часовага саюза розных плямёнаў чэшскіх славян. Да гэтага саюза далучыліся і іншыя суседнія славянскія народы. Узнікшы такім чынам саюз апынуўся настолькі моцным, што спроба франкскага караля Дагаберта заваяваць землі чэшскіх славян скончылася поўнай няўдачай: франкскае войска было разбіта ў трохдзённай бітве пры Вагастысбургу (630).
Дзяржава Само (623—658)
Весткі пра ліквідавання аварскага прыгнёту і перамозе над франкамі захаваны ў той частцы хронікі так званага Фрэдэгара, якая напісана была каля 658 года невядомай асобай, якая пражывала, як мяркуюць, у Мецы. Паводле яго апавядання, на 40-м годзе валадаранні Хлотара II (623) адзін франкскі купец, па імі Само, явіўся ў зямлю славян, прыняў удзел у барацьбе супраць авараў, быў абраны славянамі вярхоўным правадыром ці каралём і шчасліва кіраваў імі на працягу 35 гадоў. Саюз чэшскіх і іншых славян, які ўзнік у сілу неабходнасці, распаўся са знікненнем небяспекі.
8-10 ст. Да 796 г. на тэрыторыі сучаснай Чэхіі ўтварылася дзяржава Вялікая Маравія, якая ўключала ў сябе тэрыторыі Славакіі, Багеміі, а таксама асобныя раёны Польшчы і Венгрыі. Першым кіраўніком імперыі ў пачатку IX ст. стаў Маймір I.
Наступны кіраўнік Вялікай Маравіі Расціслаў (846—870) запрасіў двух місіянераў Кірылу і Мяфодзія. Дзякуючы працы легендарных братоў Візантыя неўзабаве падала маравянам прывілей набажэнства на стараславянскай мове і выкарыстання глагалічнага пісьма, распрацаванага Кірылам. Стараславянская мова стала трэцяй сусветнай мовай у Еўропе, разам з лацінскай і грэчаскай.
11-12 ст. У XI-XII стст. Чэхія перажывае перыяд феадальнай раздробленасці.
13-14 ст. У XIII ст. у кіруючай дынастыі Пршэмысловічаў склалася надзвычай спрыяльная палітычная сітуацыя для аднаўлення сваёй дзяржаўнай незалежнасці. У 1212 Пржамысл I (1198—1230) атрымаў Залатую буллу, у адпаведнасці з якой Чэшскае княства станавілася самастойным і набывала статус каралеўства.
У канцы XIII - пачатку XIV ст. чэшскія каралі Пржамысл II (1253 — 1278) і Вацлаў II (1278-1305) вялі актыўную заваявальную палітыку.
У XIV ст. чэшская карона перайшла да дынастыі Люксембургаў; яе першым прадстаўніком на чэшскім троне ў 1310 г. стаў Ян I. Народжаны ў германскіх землях і атрымаўшы адукацыю ў Францыі, новы кароль вялікую частку часу праводзіў у замежных паходах, не надаючы належнай увагі свайму каралеўству. Ён загінуў у бітве пры Крэсі ў 1346.
Падчас праўлення Карла IV (1346—1378) краіна перажыла свой залаты век. Галоўнай мэтай новага караля было ўмацаванне сілы і моцы чэшскай дзяржавы. У 1346 г. Карл стаў імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі. Неўзабаве сталіца гэтай магутнай дзяржавы па яго загадзе была перанесена ў Прагу. Чэшская мова была прыроўнена да афіцыйных у той час лацінскай і нямецкай, і ў 1348 г. у горадзе быў адкрыты ўніверсітэт.
15-17 ст. Падчас праўлення сына Карла, караля Вацлава IV, Чэхія ўступае ў эпоху Рэфармацыі. Лідарам новага рэлігійнага руху стаў Ян Гус — рэктар Пражскага ўніверсітэта, у якім ён выкладаў тэалогію. У 1401 г. ён пачаў чытаць пропаведзі ў Віфлеемскай царкве ў Празе, дзе ў адрозненні ад большасці іншых цэркваў імшы праходзілі не на лацінскай, а на чэшскай мове. У сваіх прамовах Гус асуджаў празмернае багацце каталіцкай царквы, заклікаў да ўраўнення правоў свецкіх і духавенства, а таксама аспрэчваў некаторыя тэалагічныя пастулаты. У 1408 Гус быў выгнаны з універсітэта, але працягваў публічна адстойваць правасць сваіх перакананняў. У 1414 г. Гус быў абвінавачаны ў ерасі і прысуджаны да смяротнага пакарання: яго спалілі 6 ліпеня 1415 года на Старамесцкай плошчы ў Празе. У краіне пачаліся масавыя хваляванні, якія не сціхалі на працягу многіх гадоў. У 1419 прыхільнікі вучэння Гуса ўварваліся ў будынак гарадской ратушы і выкінулі з акна на дзіды некалькіх каталіцкіх службовых асоб. Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Жыгімонт I (1419—1437) з блаславення папы ўзначаліў крыжовы паход супраць гусітаў, якія адмовіліся прызнаць яго на троне Чэхіі. Сярод апазіцыйных да каралеўскай і папскай улады сіл, якія выступалі сумесна на першых этапах гусіцкіх войнаў, не было адзінства. Апошняя бітва гусіцкіх войнаў адбылася ў 1434 г., калі імператар Жыгімонт I атрымаў канчатковую перамогу над паўстанцамі.
Час кіравання Рудольфа II (1576—1612) лічыцца ў гісторыі Чэхіі другім залатым векам. Сталіца Свяшчэннай Рымскай імперыі была зноў перанесена ў Прагу. У краіне была абвешчаная верацярпімасць, за якой рушыў услед эканамічны ўздым.
18-19 ст.
Падчас кіравання Марыі Тэрэзіі (1740—1780), у краіне пачалася эпоха Асветы. Сын імператрыцы Іосіф II (1780 — 1790) правёў у краіне шэраг сур'ёзных рэформ. У 1781 г. ён выпусціў эдыктам аб верацярпімасці, які паклаў канец манаполіі каталіцызму, якая доўжылася на працягу амаль 150 гадоў. Таксама імператар у 1791 надаў сялянам асабістую свабоду ад феадалаў.
З пачатку XIX ст. краіна ўступае ў эпоху прамысловага перавароту. У 1867 г. імператар Франц-Іосіф абвясціў аўтаномію Венгрыі, той час як дзяржаўны статус Чэхіі застаўся нязменным. Народны рух актывізаваўся з новай сілай. Яго лідарам становіцца прафесар Пражскага ўніверсітэта Томаш Масарык.
20 ст. Першая сусветная вайна
Падчас Першай сусветнай вайны чэхі супраціўляліся свайму ўваходжанню ў войска Аўстра-Венгрыі, якая ваявала супраць славянскіх краін: Расіі і Сербіі. Вялікая колькасць чэшскіх салдат аб'яўлялі сябе добраахвотнымі ваеннапалоннымі і ў 1918 г. атрымалі ад Савецкай Расіі дазвол дабрацца да Уладзівастока, каб затым далучыцца да французскай арміі. Яны павінны былі перасекчы краіну не як баявое фарміраванне, а як група грамадзян, якая мела зброю. Аднак падчас іх прасоўвання пачасціліся канфлікты з мясцовымі ўладамі, і па распараджэнні Троцкага ў чэшскіх салдат спрабавалі канфіскаваць зброю, што выклікала актыўнае супраціўленне з іх боку. У выніку пад кантроль чэхаў патрапілі многія гарады ўздоўж Транссібірскай магістралі.PRECLÍK, Vratislav. Masaryk a legie (Масарик и Легии), Ваз. Книга, váz. kniha, 219 str., vydalo nakladatelství "Paris" Karviná, Žižkova 2379 (734 01 Karviná-Mizerov, CZ) ve spolupráci s Masarykovým demokratickým hnutím (изданная издательством «Пари Карвина», «Зишкова 2379» 734 01 Карвин, в сотрудничестве с демократическим движением Масаpика, Прага) , 2019, ISBN 978-80-87173-47-3, str. 35 - 90, 125-131
Чэхаславакія
Улетку 1918 г. у Чэхіі быў створаны часовы ўрад на чале з Томашам Масарыкам. У кастрычніку таго ж года адбыўся канчатковы распад Габсбургскай імперыі, і 28 кастрычніка 1918 г. было абвешчана стварэнне новай незалежнай дзяржавы - Чэхаславакіі.
З пачаткам сусветнага эканамічнага крызісу 1929 Чэхаславакія перажывае моцны эканамічны спад, які адбіўся і на палітычным жыцці краіны. У Славакіі пачаўся антычэшскі рух. У Судэцкай вобласці адрадзіўся нацыяналістычны рух немцаў.
У 1938 г. нямецкія войскі акупавалі Судэты. 15 сакавіка 1939 г. пачалася нямецкая акупацыя ўсёй тэрыторыі краіны, і прыбыўшы ў Прагу Гітлер абвясціў аб устанаўленні рэжыму фашысцкага пратэктарата Багеміі і Маравіі.
У канцы 1944 аб'яднаныя чэшскія і савецкія войскі пачалі вызваленне краіны ад фашысцкіх захопнікаў. 5 мая 1945 г. пачалося Пражскае паўстанне, і 9 мая горад быў вызвалены савецкімі войскамі.
У 1947 г. у сувязі з пагаршэннем эканамічнай сітуацыі ў краіне камуністы пачалі губляць падтрымку ў шырокіх слаёў насельніцтва. У адказ імі была разгорнута кампанія барацьбы з антырэвалюцыйнымі змовамі, і ў якасці рашэння эканамічных пытанняў яны вылучылі прапанову аб поўнай нацыяналізацыі прамысловасці і правядзенні калгаснай зямельнай рэформы.
У 1968 г. першым сакратаром Кампартыі Чэхаславакіі стаў малады славацкі лідар Аляксандр Дубчак. З яго прыходам да ўлады ў рэспубліцы пачаўся так званы перыяд «пражскай вясны». Першым сур'ёзным крокам новага кіраўніка была адмена цэнзуры. Самыя важныя пытанні эканамічнага і палітычнага жыцця, якія раней былі закрыты для шырокай аўдыторыі, абмяркоўваліся на старонках газет і па тэлебачанні. У красавіку 1968 г. Камуністычная партыя апублікавала сваю партыйную праграму, у аснове якой ляжаў прынцып пабудовы «сацыялізму з чалавечым тварам».
21 жніўня 1968 г. на падставе «братэрскай падтрымкі» ў правядзенні партыйнага форуму ў краіну былі ўведзены аб'яднаныя войскі краін Варшаўскага Дагавора. Новым першым сакратаром Кампартыі Чэхаславакіі стаў Густаў Гусак.
У жніўні 1989 г. дэманстрацыя ў Празе ў памяць 21-й гадавіны савецкай інтэрвенцыі была разагнаная.