Чэшскі філарманічны аркестр () — чэшскі сімфанічны аркестр, які размяшчаецца ў Празе. У 2008 заняў 20 месца ў спісе 20 лепшых аркестраў свету па версіі часопіса Gramophone.
Гісторыя
Упершыню аркестр з'явіўся ў 1896, калі аркестранты пражскага Нацыянальнага тэатра выканалі творы Дворжака пад кіраваннем аўтара. У 1901 аркестр быў вылучаны са складу опернай трупы. У 1908 аркестрам на прэм'еры сваёй сімфоніі № 7 кіраваў Густаў Малер. У 1919—1931 і 1933—1941 аркестрам кіраваў Вацлаў Таліх, а ў 1950—1968 — Карэл Анчэрл. З 2003 па 2009 аркестр узначальваў Здэнек Мацал, які сышоў у адстаўку з паста галоўнага дырыжора ў 2007. Пачынаючы з сезону 2009—2010 гадоў яго пераемнікам стаў Эліяху Інбал.
У 2005 аркестр быў намінаваны на прэмію «Грэмі».
Галоўныя дырыжоры
1901—1903 Людвік Чэланскі 1903—1918 Вілем Земанек 1919—1931 Вацлаў Таліх 1933—1941 Вацлаў Таліх 1942—1948 Рафаэль Кубелік 1950 Карэл Шэйна 1950—1968 Карэл Анчэрл 1968—1989 Вацлаў Нойман 1990—1992 Іржы Белаглавек 1993—1996 Герд Альбрэхт 1996—2003 Уладзімір Ашкеназі 2003—2007 Здэнек Мацал 2009—да цяперашняга часу Эліяху Інбал
Спасылкі Афіцыйны сайт Мемарыяльны сайт Францішка Сламы: Чэшскі філарманічны аркестр - гісторыя, дырыжоры , аркестранты , Вацлаў Таліх
Катэгорыя:Аркестры Чэхіі Катэгорыя:Культура Прагі Катэгорыя:З’явіліся ў 1896 годзе Катэгорыя:1896 год у Празе