Сямёненкі — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Дрыса, за 17 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 1,5 км на захад ад вёскі Трыполле.
Плошча паверхні 0,25 км², даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 320 метраў, найбольшая глыбіня 2,2 м, даўжыня берагавой лініі каля 4 км. Найбольшая глыбіня возера 2,2 м, сярэдняя 1,6 м. Аб’ём вады 0,39 млн м³, колернасць да 260 °. Плошча вадазбору 7,2 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, вяцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны на поўдні і поўначы вышынёй да 1 м, спадзістыя, на захадзе і ўсходзе 6—8 метраў, стромкія, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком. У паўночнай паўднёвай частках возера берагавая лінія ўтварае вузкія залівы. Дно возера плоскае, выслана сапрапелем, месцамі каля берагоў пясчанае.Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае ўздоўж берагоў надводнай расліннасцю на шырыню да 15 м. Расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 1,5 м. У возера ўпадаюць два ручаі, выцякае ручай у возера Межна.
У возеры водзяцца шчупак, лінь, карась, акунь, лешч, плотка і іншыя віды рыб.
Літаратура
Ліст карты N-35-11. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год.
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна Катэгорыя:Басейн Дрысы