Леанард Пацей (каля 1730 — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Абозны (з 1752) і стражнік вялікі літоўскі (з 1771). Трымаў Рагачоўскае і Алькеніцкае староствы. Кавалер Ордэна Белага Арла (1759).

Біяграфія Прадстаўнік шляхецкага роду Пацеяў гербу «Вага», сын Аляксандра, троцкага ваяводы, і Тэрэзы з Войнаў-Ясянецкіх, удавы кашталяна мсціслаўскага Канстанціна Бенедыкта Бжастоўскага.

Абіраўся паслом на соймы 1750, 1752 (абодва разы ад Віцебскага ваяводства), 1762, 1764 (удзельнічаў у абранні каралём Станіслава Аўгуста Панятоўскага).

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) дзеля захавання сваіх маёнткаў у Полацкім ваяводстве прысягнуў Кацярыне II (1773)

У шлюбе з Марыяй Аляксандрай, дачкой рэчыцкага старосты Альбрэхта Радзівіла, меў сына Аляксандра Міхала.

Літаратура

Спасылкі Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай

Леанард Катэгорыя:Стражнікі вялікія літоўскія Катэгорыя:Абозныя вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты рагачоўскія Катэгорыя:Старосты алькеніцкія