Новы каралеўскі палац () — палац у Пражскім Градзе ў Празе.

Рэзідэнцыя кіраўнікоў была пабудавана паступова ў перыяд 1564—1616 гадоў для Максіміліяна II і Рудольфа II па праекце , Джавані Гарджыёлі і Джавані Марыя Філіпі. Пры Фердынандзе III быў збудаваны Новы палац па праекце Джузэпэ Матэа замест старога Летняга палаца. Новы палац ўтварыў пярэдняе крыло Другога двара. Увесь комплекс быў аб’яднаны і рэстаўраваны ў рамках перабудовы Нікола Пакасі ў стылі барока ў 1753—1775 гг.

Залы і салоны ў наш час служаць у якасці прадстаўніцкіх памяшканняў і прызначаны для афіцыйных прыёмаў Прэзідэнта Чэшскай Рэспублікі. Падчас дзяржаўных свят адкрыты для грамадскасці.

Паўднёвае крыло

Уваходны салон Уваходны салон таксама завецца Дзіцячым паводле палатна з пуці, якія гуляюць. Акрамя таго залу упрыгожвае габелен з цыклу «Антоній і Клеапатра»

Тронная зала Тронная зала прызначаны для высокіх дзяржаўных прыёмаў, прызначэння ўрада, выкладчыкаў ВНУ. Залу ўпрыгожваюць крыштальныя люстры, палатно з каранацыяй Фердынанда (1836 г.), белы з пазалотай кафляны камін у стылі ракако, і тры вялікіх персідскіх дывана памерам 10 х 5 м.

Салон Брожыка Салон упрыгожваюць карціны Вацлава Брожыка (Václav Brožík) «Зварот караля Ладзіслава Постума да французскага двара» і эцюды да карцін «Абранне Іржы з Подзебрадаў чэшскім каралём» і «Заснаванне пражскага ўніверсітэта Карлам IV»

Габсбургскі салон Габсбургскі салон заснаваны ў канцы XVIII стагоддзі ўпрыгожваюць партрэты членаў сям’і Марыі Тэрэзіі.

Шкляны салон Шкляны салон, у якім калісьці размяшчалася імператарская спальня, упрыгожаны персідскім дыванам з фігурамі жывёл і людзей, што супярэчаць прынцыпам ісламу.

Малы салон Малы салон, у якім калісьці размяшчаўся туалетны пакой імператрыц, упрыгожаны карцінай Святога Паўла пэндзля Петра Брандля (Petr Brandl)

Люстраны салон Люстраны салон абсталяваны пад абедзенную залу і ўпрыгожаны люстранымі панэлямі і пазалотай.

Камінны салон Камінны салон калісьці служыў прыдворным дамам.

Музычны салон Музычны салон упрыгожаны брусельскімі габеленамі, якія былі выраблены ў XVII стагоддзі і адлюстроўваюць жаночыя фігуры, якія сімвалізуюць кантыненты — Азію, Еўропу, Амерыку і Афрыку.

Свецкі салон Свецкі салон калісьці выкарыстоўваўся як абедзенная зала.

Зала Янака Зала была аформлена архітэктарам Паўлам Янакам і ўпрыгожана габеленамі XVII стагоддзя з цыклу Пярэстых месяцаў.

Актагон Уяўляе сабой васьмівугольнае ў плане памяшканне, якое было калісьці прыдворнай капэлай Святога Вацлава (1644 г.).

Старая зала Старая зала з бэлячнай столлю і сценамі з апокі створана каля 1135 г.

Сярэдняе крыло

Шырокі калідор Шырокі калідор раней былая Кунсткамерай Рудольфа II, у якой імператар захоўваў свае мастацкія калекцыі: зброю, посуд і розных кур’ёзных рэчы, якія былі выкрадзены шведамі ў 1648 годзе. Сёння ўпрыгожаны карцінамі, якія адлюстроўваюць марскія бітвы. У калідору так званыя.

Новыя салоны Новыя салоны, якія прылягаюць да Шырокага калідора, маюць з размаляваныя бэлечныя столі, аформлены ў 60-х гадах XX стагоддзя архітэктарам Фрагнерам (Fragner): Чэрмака (Čermákův), Наўраціла (Navrátilův), Пуркінева (Purkyňův), Хітусі (Chitussiho) і Манеса (Mánesův).

Новая галерэя Новая галерэя ўяўляе сабой памяшканне так званага брусельскага тыпу.

Паўночнае крыло

Клінападобны калідор Клінападобны калідор быў спраектаваны італьянскім архітэктарам Нікола Пакасі. У 1950-х гг. архітэктарам Ота Ротмаерам (O. Rothmayer) была праведзена рэканструкцыя. У калідоры размешчаны дзве чорныя іанічнага ордара калоны.

Заходняе крыло

Зала Ротмаера Зала Ротмаера аформлена архітэктарам Ота Ротмаер. Мае шырыню 12,5 м і даўжыню 40 м. Зала працуе на беламармуровую скульптуру Т. Г. Масарыка, выкананы Янам Штурсой (Jan Štursa).

Гардэроб Іспанскай залы Гардэроб Іспанскай залы ў 2002 годзе аформіў архітэктар Боржэк Шыпек (Bořek Šípek).

Калонная зала Плечніка

Спасылкі

Новый королевский дворец — Представительские помещения — Пражский Град

Катэгорыя:Палацы Прагі Катэгорыя:Збудаванні Чэхіі ў стылі барока Катэгорыя:Пражскі Град Катэгорыя:З’явіліся ў XVII стагоддзі Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Празе