Васіль Уладзіміравіч Іва́шын (, в. Ляхавічы, Койданаўская воласць, Мінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — ) — літаратуразнавец, педагог. Акадэмік Акадэміі педагагічных навук СССР (1967), доктар філалагічных навук (1965), прафесар (1973). Замежны член Расійскай акадэміі адукацыі (1999). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1938 годзе. У 1938—1941 гадах выкладчык Віцебскага педагагічнага вучылішча. З 1946 года ў Інстытуце літаратуры АН БССР, у 1967—1978 гадах — дырэктар НДІ педагогікі Міністэрства адукацыі БССР (Нацыянальны інстытут адукацыі). З 1978 года старшы навуковы супрацоўнік, з 1995 па 2007 год — галоўны навуковы супрацоўніка Нацыянальнага інстытута адукацыі.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па пытаннях тэорыі і гісторыі беларускай літаратуры, літаратурных сувязей, метадалогіі і методыкі выкладання літаратуры ў школе. Аўтар падручніка па беларускай літаратуры для 8—9 класаў.

Узнагароды ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), ордэн Айчыннай вайны 2 ступені (1985), медалі, ганаровыя граматы.

Творы Янка Купала — вялікі народны паэт. — Мінск. 1952. Янка Купала. Творчасць перыяду рэвалюцыі 1905—1907 гг. — Мінск. 1953. Рэвалюцыя 1905—1907 гг. і развіццё беларускай літаратуры. — Мінск. 1955. М. Горький и белорусская литература начала XX ст. Минск. 1956. У истоков социалистического реализма. — Минск. 1963 Да вышынь рэалізму. Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай дакастрычніцкай і савецкай літаратуры. — Мінск. 1983. Выверанае жыццём. Творчая індывідуальнасць пісьменніка — народнасць і партыйнасць літаратуры. — Мінск. 1988. Слова. Вершы. Мінск, 1994. ISBN 985-6021-17-0

Літаратура Васіль Уладзіміравіч Івашын. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск. 2004. — С. 605.

Спасылкі Памяти учёного // сайт НАН Беларусі Васіль Уладзіміравіч Івашын у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Дактары філалагічных навук Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дзяржынскім раёне Катэгорыя:Купалазнаўцы Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Аўтары падручнікаў