Мікалай Святаполк-Чацвярцінскі (? — 1659 ці ) — князь, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян менскі (1649—1661).
Біяграфія Паходзіў з роду князёў Святаполк-Чацвярцінскіх герба ўласнага «Руская Пагоня», сын брацлаўскага падкаморага Стафана і Ганны Бокій.
Пасол на соймы 1632, 1639, 1648, дэпутат Кароннага трыбунала ў 1649, каралеўскі ротмістр. 5 лютага 1649 года прызначаны кашталянам менскім «па Гедэоне Раецкім».
У 1634 пазычыў пэўную суму свайму стрыю Фёдару, а ў 1645 судзіўся аб збеглых у Косніцу падданых са Станіслаўскім. У 1664 удзельнічаў у падзеле маёнткаў з братам Стэфанам.
Быў актыўным абаронцам праваслаўя. Адхіліў прапанову Багдана Хмяльніцкага далучыцца да казацкага паўстання, як каралеўскі ротмістр прыняў удзел у бітвах з казакамі пад Зборавам (1649) і Берасцечкам (1651).
Ажаніўся з дачкой князя Льва Саламярэцкага Даміцыляй, ад якой атрымаў маёнткі Сэхаў, Курчыца і Варонне, і меў трох сыноў: каралеўскага ротмістра Стэфана, Мікалая Адама і Аляксандра Гіларыя.
Літаратура Boniecki A. Herbarz polski, T. 1-17, dodatek – Warszawa 1899-1913. Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 – Warszawa 1904-1938.
Мікалай Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны менскія