Аляксандр Аляксандравіч Станю́та (,  — жнівень , ) — беларускі крытык, літаратуразнавец, пісьменнік. Доктар філалагічных навук (1999). Прафесар (2000).

Біяграфічныя звесткі Сын Стэфаніі Станюты, дзед Меліты Станюты.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1960). Працаваў у газеце «Знамя юности» (1960—1970). 3 1973 года выкладаў у БДУ.

Творчасць, даследчыцкая дзейнасць Друкаваўся з 1959. Пісаў на беларускай і рускай мовах. Даследаваў праблемы ўзаемадзеяння беларускай літаратуры і тэатра з рускай класічнай літаратурай, творчую мастацкую індывідуальнасць А. Адамовіча, Я. Брыля, В. Быкава, В. Казько, Алесь Жука, М. Стральцова і інш. Аўтар манаграфіі «Спасціжэнне чалавека. Творчасць Дастаеўскага 1840—1860-х гг.» (1976), кнігі пра творчасць Ф. Дастаеўскага «Твар і воблік» (1999), даследавання «Талстой на беларускай сцэне» (1980), зборніка літаратурна-крытычных артыкулаў «Плошча Свабоды» (1991), аповесці пра гарадское прыватнае жыццё 1950-х г. «Мост» (1984), кнігі пра маці «Стэфанія» (1994, дапоўнены варыянт «Жыццё актрысы», 2001), апавяданняў, нарысаў, сцэнарыяў дакументальных тэлефільмаў. У апошнія гады жыцця выйшлі дзве кнігі прозы А. Станюты: «Городские сны» і «Сцены из минской жизни».

Літаратура

Катэгорыя:Дактары філалагічных навук Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Крытыкі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі