Фрыдэрык Сапега (да 1585 — да красавіка 1650) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Дваранін гаспадарскі (зг. 1611), падкаморы віцебскі (1620—1637), староста гарадзенскі (1637—1650), ваявода мсціслаўскі (1647—1650); староста астрынскі (1611—1650).
Біяграфія З чарэйска-ружанскай лініі Сапегаў, малодшы сын вялікага кухмістра літоўскага Мікалая Сапегі і Багданы з Масальскіх. Улюбёнец маці.
Вучыўся ў Віленскай акадэміі, з 1599 года ў Інгальштаце.
Напярэдадні смерці бацька пераказаў Фрыдэрыку Астрынскае староства, на што ён 7 лістапада 1611 года як гаспадарскі дваранін атрымаў каралеўскае пацвярджэнне.
У 1614 годзе атрымаў прывілей на Тупічаны Ваўкавыскага павета, па смерці Станіслава Лапатэцкага. У 1620 годзе атрымаў пацвярджэнне на ўрад падкаморага віцебскага. У 1636 годзе атрымаў ад Казіміра Льва Сапегі староства гарадзенскае (пацверджана ў 1637 годзе).
Браў удзел у вайне са Швецыяй у 1626—1629 гадах, выправе на Смаленск у 1633—1634 гадах.
Выбіраўся паслом на соймы 1624, 1632, 1646, 1648 гадоў (у апошніх двух, відаць, не удзельнічаў праз пагаршэнне здароўя).
У 1647 годзе атрымаў урад ваяводы мсціслаўскага.
Пахаваны ў манастыры базылянаў у Чарлёне.
Сям’я У першым шлюбе (да 1623) з Крысцінай, дачкой земскага суддзі берасцейскага Фёдара Пацея і падкаморыны мельніцкай Ганны Іжыковіч. У другім шлюбе (1644) з Ганнай з Пацаў. Нашчадкаў не пакінуў.
Літаратура
Спасылкі Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай
Фрыдэрык Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы мсціслаўскія Катэгорыя:Падкаморыя віцебскія Катэгорыя:Старосты гарадзенскія Катэгорыя:Старосты астрынскія Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай