Трэ кру́нур (, даслоўна «тры кароны») — нацыянальны геральдычны сімвал Швецыі, які прысутнічае між іншым, на дзяржаўным гербе Швецыі і складаецца з трох адкрытых карон, размешчаных дзве над адной, на блакітным фоне. Гэты дзяржаўны сімвал Швецыі з’яўляецца маладзейшым за льва Фолькунгаў.
Гісторыя і значэнне
Ужо ў 1539 годзе Олаф Магнус адзначыў, што Тры кароны — гэта гістарычны сімвал Дзяржавы свеяў, а Леў Фолькунгаў — сімвал Дзяржавы ётаў. Крыху пазней, тлумачыў яго як сімвал трох асноўных багаццяў Швецыі: гор, лясоў і вады. меркаваў, што тры кароны сімвалізуюць трох скандынаўскіх паганскіх багоў: Тора, Одзіна і Фрэя: гэты пункт гледжання становіцца вельмі папулярным сярод гатыцыстаў у XVII і XVIII стагоддзях. У канцы XIX стагоддзя гісторыкі браты Гільдэбрант высунулі меркаванне, што Тры кароны з’яўляліся шведскім варыянтам гербу Альбрэхта Мекленбургскага. У часы Кальмарскай уніі Тры кароны прысутнічалі і на гербе каралевы Маргарыты. У 1980-я гады французскія гісторыкі знайшлі доказ, што Тры кароны выкарыстоўваліся ў якасці сімвала Швецыі яшчэ ў 1330-я гады каралём Магнусам Эрыксанам: герб Тры кароны ўваходзіць у маляваны фрыз у Папскім палацы ў Авіньёне. На гэтым фрызе прадстаўлены гербы ўсіх кардыналаў і дзяржаў, якія ў 1336 годзе ўдзельнічалі ў планах Крыжовага паходу.
Аднак сам герб Тры кароны выкарыстоўваўся і раней. У XIII стагоддзі яны з’явіліся на гербе Кёльна, як сімвал Трох Святых каралёў, мошчы якіх былі перавезены ў Кёльн з Мілана ў 1164 Фрыдрыхам Барбароса. У сярэднявечнай традыцыі Тры кароны лічыліся гербам легендарнага караля Артура. З 1294 года гэты герб выкарыстоўваў і Кракаўскі біскуп Ян Муската, пасля чаго ён стаў гербом усяго кракаўскага біскупства, а ў XV стагоддзі таксама і гербом Віленскага капітула.
З 1938 года Тры кароны прысутнічаюць таксама на спартыўнай форме Нацыянальнай зборнай Швецыі па хакеі. З 1982 выкарыстанне Трох карон як сімвала Швецыі абаронена законам.
Іншыя гербы з трыма каронамі
Ніжняя частка гістарычнага герба Галіччыны Герб ірландскай правінцыі Манстэр Герб брытанскага горада Кінгстан-апан-Хал Герб Оксфардскага ўніверсітэта (у камбінацыі з кнігай) Герб французскага вострава Сен-Бартэльмі, які з канца XVIII стагоддзя больш чым сто гадоў з’яўляўся шведскай калоніяй Герб расійскага горада Выбарг, які з часу свайго заснавання і да 1721 года быў шведскім
Гл. таксама Герб Швецыі
Літаратура Lilla Uppslagsboken, Förlagshuset Norden AB, Nordens boktryckeri, Malmö 1974. Nordisk familjebok (1916 års upplaga) på nätet (Projekt Runeberg) Ny svensk vapenbok, av Clara Nevéus (text) och Bror Jacques de Wærn (illustrationer), Streiffert & Co Bokförlag HB i samarbete med Den svenska historien (del 2 av totalt 15 band), huvudförfattare: professor Sten Carlsson och professor Jerker Rosén, Bonniers ISBN 91-0-042663-6 Riksarkivet, Stockholm 1992. Originalframställning med färgseparering gjord i samarbete med *Skapa Publishing AB, tryckt och bunden av Butler & Tanner Ltd, England. ISBN 91-7886-092-X
Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Швецыі