Трансарктычнае цячэнне - адно з асноўных цячэнняў Паўночнага Ледавітага акіяна, якое забяспечвае транспарт ільдоў ад Аляскі да Шпіцбергена і Грэнландыі.
Трансарктычнае цячэнне абумоўлена ў першую чаргу сцёкам рэк. Больш за палову рачнога сцёку даюць рэкі Азіі і Аляскі, таму тут узнікае пастаянны сцёкавы рух водаў і льдоў. Гэты рух падтрымліваецца прытокам ціхаакіянскіх водаў, якія паступаюць праз Берынгаў праліў. Утвараецца Трансарктычнае цячэнне, якое перасякае акіян і ў заходняй яго частцы накіроўваецца ў праліў паміж Шпіцбергенам і Грэнландыяй.
Трансарктычнае цячэнне з'яўляецца механізмам, які забяспечвае накіраваны дрэйф ільдоў, які выкарыстоўваецца, у прыватнасці, для арганізацыі палярных дрэйфуючых станцый.
Літаратура Географический энциклопедический словарь. М., 1986. Атлас океанов. Термины, понятия, справочные таблицы.— М.: ГУНК МО СССР, 1980. Физическая география материков и океанов. Под общей ред. А. М. Рябчикова. — М.: Высшая школа, 1988.
Гл.таксама Марскія цячэнні Паўночны Ледавіты акіян Агульная цыркуляцыя акіяна
Катэгорыя:Цячэнні Паўночнага Ледавітага акіяна