Разанская вобласць () — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны ў цэнтры еўрапейскай часткі краіны. Мяжуе на поўначы з Уладзімірскай вобласцю, на паўночным усходзе — з Ніжагародскай, на ўсходзе — з Рэспублікай Мардовія, на паўднёвым усходзе — з Пензенскай вобласцю, на поўдні — з Тамбоўскай і Ліпецкай, на захадзе — з Тульскай і на паўночным захадзе — з Маскоўскай вобласцю.

У склад вобласці ўваходзіць 25 раёнаў, 12 гарадоў і 27 пасёлкаў. Найбольш буйныя гарады: Разань, Касімаў, Сасава, Скапін, Ражск.

Нацыянальны склад: рускія (94,6 %), украінцы (1,06 %), мардва (0,61 %), татары (0,46 %).

Вядомыя асобы Валерый Сцяпанавіч Уткін Васіль Адрэеевіч Звераў, Герой Савецкага Саюза. Дзмітрый Георгіевіч Фролікаў, Герой Савецкага Саюза. Васіль Фёдаравіч Цюрын (1924—1943) — Герой Савецкага Саюза. Дзмітрый Іўсцінавіч Горын (1907—1991) — спецыяліст у галіне сельскагаспадарчага машынабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1954), дацэнт (1954). Рэктар БДАТУ. Вера Васілеўна Баканская (1926—2012) — беларускі ўрач-патафізіёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1981), прафесар (1984).

Кіраванне

Губернатары 12.04.2004 − 12.04.2008 — Георгій Іванавіч Шпак

Літаратура

Спасылкі

Афіцыйны сайт