Тры арэшкі для Папялушкі — папулярная кінаказка вытворчасці Чэхаславакіі і ГДР 1973 года. Для сямейнага прагляду. Фільм здымаўся ў чэшскай мясцовасці Шумава, нямецкім замку Морыцбург («Рэзідэнцыя караля») і чэшскім замку Швіхаў («Дом мачахі»).
Сюжэт У аснову фільма была пакладзена казка братоў Грым у апрацоўцы Бажэны Немцавай — «Тры сястры», якая адрозніваецца ад версіі Шарля Перо тым, што ў братоў Грым Папялушка набывае сваё шчасце не з удзелам феі-хроснай, а з дапамогай чароўнага арэшніку (у фільме — трох чароўных арэшкаў).
У ролях Лібушэ Шафранкава — Папялушка Павел Траўнічэк — Прынц Кароля Браўнбок — Мачаха Рольф Гопэ — Кароль Карын Леш — Каралева Дана Главачава — Дора Уладзімір Меншык — Вінчэк
Спасылкі Нямецкі сайт, прысвечаны фільму
Катэгорыя:Фільмы 1973 года Катэгорыя:Экранізацыі твораў Шарля Перо Катэгорыя:Фільмы Чэхаславакіі Катэгорыя:Фільмы ГДР Катэгорыя:Фільмы-казкі Катэгорыя:Экранізацыі твораў братоў Грым