Уладзімір Іванавіч Та́йнікаў (нар. , Худава, Крупскі раён Мінская вобласць) — беларускі вясляр-байдарачнік (дыстанцыі 500 і 1000 метраў), трэнер. Заслужаны майстар спорту СССР (1978).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Худава Крупскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Выхаванец СДЮШР ў горадзе ЖодзінаТайников Владимир Иванович // Спорт-страна.ру. Выступаў за ДСТ «Спартак» (Мінск). Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры (1981). З 1998 года прэзідэнт Федэрацыі веславання на байдарках і каноэ, з 2002 года дырэктар вучэбна-спартыўнай базы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.
Спартыўныя дасягненні Чэмпіён свету сярод юніёраў (1977) на байдарцы-адзіночцы і байдарцы чацвёрцы. Чэмпіён свету (1978), сярэбраны прызёр (1979), бронзавы прызёр (1978, 1979) Чэмпіён СССР (1977, 1978, 1979, 1980)
Літаратура
Спасылкі Тайников Владимир Иванович // Спорт-страна.ру Владимир Михайлов Олимпийский резаерв. Основание «пирамиды». Владимир Тайников: всё зависит от личности тренера // Прессбол-онлайн
Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ Беларусі Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ СССР Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 1980 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па веславанні на байдарках і каноэ Катэгорыя:Чэмпіёны СССР па веславанні на байдарках і каноэ Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР