Ме́нская акруга, часам Мінская акруга — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР, што існавала з ліпеня 1924 па ліпень 1930 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Менск.

Гісторыя

Акруга ўтвораная 17 ліпеня 1924 года. Плошча акругі 10888 км², насельніцтва 498,6 тыс. чал. (1924), пасля ўзбуйнення плошча 21421 км², насельніцтва 879,7 тыс. чал. (1927). Паводле дадзеных перапісу 1926 года колькасць насельніцтва складала 539,5 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 79,8 %; яўрэі — 13,1 %; рускія — 3,1 %; палякі — 2,5 %.

Першапачаткова ўключаў 11 раёнаў: Астрашыцка-Гарадоцкі, Заслаўскі, Койданаўскі, Лагойскі, Пухавіцкі, Самахвалавіцкі, Смалявіцкі, Смілавіцкі, Уздзенскі, Чэрвеньскі, Шацкі, 2 гарады (Менск, Чэрвень), 8 мястэчак (Заслаўе, Койданава, Лагойск, Пухавічы, Смалявічы, Смілавічы, Узда, Шацк).

20 жніўня 1924 года раёны падзеленыя на 120 сельсаветаў. Выходзіла акруговая газета «Беларуская вёска».

9 чэрвеня 1927 года ў склад Менскай акругі ўвайшлі 8 раёнаў скасаваных Барысаўскай і Слуцкай акруг: Барысаўскі, Бягомльскі, Бярэзінскі, Грэскі, Зембінскі, Капыльскі, Крупскі, Плешчаніцкі, Халопеніцкі.

18 чэрвеня Крупскі раён перададзены Аршанскай акрузе. 4 жніўня 1927 года скасаваны Шацкі раён. 27 верасня 1927 года скасаваны Зембінскі раён.

Акруга скасаваная 26 ліпеня 1930 года, як і большасць акруг.

Літаратура

Катэгорыя:Акругі Беларускай ССР Катэгорыя:З’явіліся ў 1924 годзе Катэгорыя:1924 год у Мінску Катэгорыя:Зніклі ў 1930 годзе Катэгорыя:Гісторыя Мінскай вобласці