Насельніцтва Ліхтэнштэйна складаецца галоўным чынам з нямецкамоўных жыхароў. Па колькасці насельніцтва гэта адна з самых маленькіх краін Еўропы — яна займае чацвёртае месца з канца, быўшы больш населенай толькі чым Манака, Сан-Марына і Ватыкан.

Асноўныя паказчыкі Колькасць насельніцтва на 31.12.2008 складае 35 360 чалавек, сярэдняя шчыльнасць насельніцтва каля 220 чалавек на км². Нараджальнасць — 12,95 нованароджаных на 1 000 чалавек (1995). Смяротнасць — 6,56 смяротных зыходаў на 1 000 чалавек (узровень дзіцячай смяротнасці −0,5 смяротных зыходаў на 1 000 нованароджаных). Сярэдняя працягласць жыцця: мужчын — 74 года, жанчын — 81 год (1995).

Этнічны і моўны склад Большасць насельніцтва складаюць ліхтэнштэйнцы (66,9 % на 2008 год). Пражываюць таксама швейцарцы (10,0 %), немцы (3,5 %), аўстрыйцы (5,7 %), італьянцы (3,3 %) і іншыя (10,6 %)http://www.llv.li/pdf-llv-as-population_fliz2010 Стар. 3..

Афіцыйная мова нямецкая, асноўная мова насельніцтва — алеманскі дыялект.

Большасць вернікаў (87 %) вызнае каталіцызм, пратэстантаў — каля 7 % насельніцтва.

Дынаміка Год Насельніцтва 1584 2 700 1700 7 000 1720 8 000 1760 9 000 1810 10 000 1850 11 000 1880 12 000 1920 13 000 1950 13 500 1960 16 426 1970 21 103 1980 25 074 1990 28 796 2000 32 207 (ліпень) 2001 32 528 (ліпень) 2002 32 842 (ліпень) 2003 33 145 (ліпень) 2004 33 436 (ліпень) 2005 33 717 (ліпень) 2006 33 987 (ліпень) 2007 34 247 (ліпень) 2008 34 498 (ліпень) 2009 34 761 (ліпень) 2010 35 002 (ліпень) 2030 (прагноз) 37 844 2050 (прагноз) 35 776

↑ Сусветная кніга фактаў The World Factbook (2000—2010)

5 найбуйнейшых населеных пунктаў (2008)

Шан — 5 765 Вадуц — 5 088 Трызен — 4 688 Бальцэрс — 4 467 Эшэн — 4 183

Крыніцы

Спасылкі

http://www.census.gov/ipc/www/idb/ranks.html https://archive.today/20130105202154/http://world-gazetteer.com/wg.php?x=1208375117&men=gcis&lng=en&des=wg&geo=-126&srt=npan&col=abcdefghinoq&msz=1500&pt=c&va=&srt=pnan http://www.llv.li/pdf-llv-as-population_fliz2010  — pdf-выява https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/index.html Сусветная кніга фактаў (англ. The World Factbook) (2000—2010)