Кі́рава (, ; да 20 красавіка 1939 года Лукае́ды) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камарынскага сельсавета.
Геаграфія
У 59 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 15 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 182 км ад Гомеля.
На ўсходзе знаходзіцца возера Трасцянец, за 1,5 км на поўнач, на правабярэжнай пойме ракі Дняпро — возера Іртынь.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з крывалінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, якая на поўдні далучаецца да крывалінейнай шыротнай вуліцы. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Ёлчанскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1834 годзе валоданне Горватаў. Паводле перапісу 1897 года ў Старых Лукаедах размяшчалася карчма, у Новых Лукаедах — школа граматы, хлебазапасны магазін. Побач знаходзілася сядзіба Лясная.
З 8 снежня 1926 года цэнтр Лукаедаўскага, з 20 красавіка 1939 года Кіраўскага сельсавета Камарынскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. У канцы 1920-х гадоў вёскі Старыя і Новыя Лукаеды аб’ядналіся ў адну вёску Лукаеды. У 1929 годзе размяшчалася школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас імя А. Г. Чарвякова, працавалі гамарня, 4 ветракі, конная крупарушка. Падчас Вялікай Айчыннай вайны фашысты 14 студзеня 1943 года часткова спалілі вёску і забілі 21 жыхара (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму ў цэнтры вёскі). На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 79 мясцовых жыхароў. У памяць пра загінулых у скверы ў 1967 годзе ўсталяваны абеліск. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Камарынскі» (цэнтр — гарадскі пасёлак Камарын). Размяшчаліся дзевяцігадовая школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, крама.
Насельніцтва
1834 год — 58 двароў. 1850 год — 65 двароў. 1897 год — Старыя Лукаеды (52 двары, 458 жыхароў), Новыя Лукаеды (39 двароў, 293 жыхары, паводле перапісу). 1929 год — 1061 жыхар. 1959 год — 917 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 148 гаспадарак, 280 жыхароў. 2006 год (01.01.2006) — 140 гаспадарак, 260 чалавек, з якіх 37 ва ўзросце да 16 гадоў, 107 — у працаздольным і 116 — старэйшым за працаздольны.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Камарынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя:Арловы Катэгорыя:Горваты