Ледавік Амундсена — ледавік у Антарктыцы. З'яўляецца адным з асноўных антарктычных ледавікоў.
Апісанне Памер ледавіка ад 6 да 10 кіламетраў у шырыню і 128 кіламетраў у даўжыню. Ледавік пачынаецца на палярным плато, адкуль ён спускаецца на паўднёвы захад ад плато Нільсэна. Спусціўшыся праз горы Каралевы Мод, ледавік уліваецца ў шэльфавы ледавік Роса, на захад ад нунатака Макдональда. Ледавік названы ў гонар нарвежскага палярнага даследчыка Руаля Амундсена Рычардам Бэрдам падчас экспедыцыі ў 1929-м годзе.
Гл. таксама Спіс ледавікоў Антарктыкі Руаль Амундсен Рычард Бэрд Гляцыялогія Ледавік
Спасылкі
Катэгорыя:Ледавікі Антарктыды Катэгорыя:Руаль Амундсен