Верцялі́шкі (, ) — аграгарадок у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Верцялішкаўскага сельсавета.

За 4 км ад станцыі Аульс на чыгунцы Масты — Гродна.

Назва У гэтым жа рэгіёне (Індура) фіксавалася прозвішча Вэртэльhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-85KK?i=507&cc=4166194&cat=834219. Ёсць латышскае Vertelis, літоўскае Vertelis,https://uzvardi.lv/surname/634420

https://pavardes.lki.lt/?pv=00859418cfd310cb43cc1a587a492429 тапонім Verteliai.

В. Жучкевіч звязваў тапонім з «тэрмінам верацеі у польскай трансфармацыі»В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 48..

Гісторыя Да 1950-х гадоў Верцялішкі былі невялікай вёскай. У 1950-я гады былі створаны калгас «Прагрэс» і торфапрадпрыемства «Верцялішкі», пасля гэтага вёску перабудавалі ў адно з узорных сельскіх паселішч СССР.

За планіроўку і забудову Верцялішак у 1971 годзе архітэктары В. Н. Емяльянаў і Г. У. Заборскі і старшыня калгасу «Прагрэс» Ф. П. Сянько атрымалі Дзяржаўную прэмію СССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Фантан «Дожджык» стварыў у 1973 годзе мастак А. Сурмач.

Калгас «Прагрэс» — адно з вядомейшых прадпрыемстваў такога тыпу ў Беларусі. У Верцялішках таксама знаходзіцца галоўная станцыя вузкакалейнай чыгункі торфапрадпрыемства «Верцялішкі», якая ідзе на 30 км на ўсход ад паселішча.

З насельніцтвам каля 3000 чалавек Верцялішкі сталі адным з буйнейшых сельскіх паселішчаў Гродзенскай вобласці.

Насельніцтва

Вядомыя асобы

Казімір Лашкевіч (1888—1978) — польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, дэпутат Сойма Польскай Рэспублікі першага склікання.

Славутасці Касцёл Святой Сям’і Царква Аляксандра Неўскага (1854) Прысядзібны парк

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Верцялішкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гродзенскага раёна