Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2000 — трэці па рангу дывізіён па футболе сярод беларускіх каманд 2000-га года.

Ліга, як і ў папярэднім сезоне, была падзелена на дзве падгрупы: А і Б. У турніры спачатку ўдзельнічалі 23 каманды (12 і 11 у падгрупах А і Б адпаведна), але падчас першага круга з падгрупы Б за няўплату заявачных унёскаў былі выключаны ФК «Пружаны» і жыткавіцкая «Ніва», у выніку чаго агульная колькасць удзельнікаў скарацілася да 21.

Чатыры лепшыя каманды кожнай падгрупы пераходзілі ў фінальны этап. У фінальных этапе восем каманд гулялі ў два кругі, але з першага этапа пераносіліся матчы каманд адной падгрупы (6 матчаў для кожнай каманды). Два пераможцы фінальнага этапу атрымоўвалі павышэнне ў Першую лігу. У выніку, перамогу атрымаў клуб «Дарыда» з Мінскага раёна, які разам з мінскай «Акадэм-Славіяй» і атрымаў павышэнне.

Турнірная табліца Падгрупа А

Падгрупа Б

Фінальны этап

Спасылкі RSSSF.com kick-off.by fcgomel.elitno.net

2000 Катэгорыя:Спорт у Беларусі ў 2000 годзе Катэгорыя:2000 год у футболе