Анто́н Анто́навіч Лабуда́ (, в. Бакуны, цяпер у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці — ) — беларускі навуковец, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар. Заслужаны працаўнік адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Бакуны Пружанскага павета ў сялянскай сям’і Антона Ульянавіча і Феадосіі Пракоп’еўны. Пасля сканчэння чатырохгадовай вясковай школы паступіў у пружанскую польскую гімназію. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР скончыў ужо рускамоўную гімназію.

З 1944 ў Чырвонай Арміі, разведчык. Пасля вайны працягнуў атрыманне адукацыі ў педагагічным вучылішчы, пасля сканчэння якога атрымаў права паступаць у любую ВНУ без уступных іспытаў як медаліст і ўдзельнік ВАВ. Ён абраў фізічны факультэт БДУ (1949—1954). Падчас навучання вёў фізічны гурток у мінскім Доме піянераў, каб займець фінансавую самастойнасць.

У 1959 абараніў дысертацыю па плазмавай тэматыцы на ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук. Ад 1960 працуе дацэнтам кафедры эксперыментальнай фізікі і фізічнай электронікі БДУ, намеснік дэкана фізічнага факультэта па навуковай працы. З 1962 — адзін з вядучых вучоных новаадчыненага радыёфізічнага аддзялення факультэта.

У 1976 стаў першым дэканам адчыненага факультэта радыёфізікі і электронікі. За пяць гадоў працы на гэтай пасадзе арганізаваў падрыхтоўку больш за 500 спецыялістаў-радыёфізікаў, вылучыў прафесара факультэта на пасаду дырэктара НДІ ПФП.

У 1980 ачоліў кафедру радыётэхнікі і фізічнай электронікі. У 1988 абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Спектральна-аптычная дыягностыка плазмы для мэт мікраэлектронікі». Ад 1992 — прафесар кафедры фізічнай электронікі.

Памёр 8 красавіка 2011.

Бібліяграфія Исследование импульсного разряда через тонкую металлическую проволочку: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата физико-математических наук / М-во высш. образования СССР, Белорус. гос. ун-т им. В. И. Ленина, Физ. фак (1959) Физическая микроэлектроника: Курс лекций / А. А. Лабуда,Н. Н. Никифоренко (2001) Радиоэлектроника: Курс лекций / А. А. Лабуда, Н. Н. Никифоренко (2002)

Спасылкі Жыццяпіс на старонцы ФРіКТ БДУ

Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пружанскім раёне Катэгорыя:Навучэнцы гімназіі імя Адама Міцкевіча (Пружаны) Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя працаўнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны