Талака́ — у беларусаў, рускіх і іншых славянскіх народаў даўні народны звычай калектыўнай дапамогі ў гаспадарчых работах. У пераносным сэнсе — група. Ад слова «талака» паходзіць назва горада Талачын.

Звычайна на адзін дзень запрашалі сваякоў, суседзяў, аднавяскоўцаў для выканання тэрміновай ці працаёмкай работы (зрубіць хату, скасіць сена, сабраць ураджай, вывезці лес і ін.). Найперш дапамагалі пагарэльцам, удовам, салдаткам, бясконным. Звычайна талака заканчвалася застоллем і спяваннем талочных песень. З талакой звязаны і традыцыйны народны танец «Талакуха» («Талака»).

У час дзеяння прыгоннага права паны выкарыстоўвалі народны звычай і ўводзілі прымусовыя талокі (згоны) для выканання тэрміновых работ звыш абавязковых павіннасцей.

Гл. таксама Талочныя песні

Зноскі

Літаратура

Талака́ //

Толока́ // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1984. — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — С. 292. — 606, с., арк. іл. : іл., портр., карти с.

Спасылкі

Катэгорыя:Культура Польшчы Катэгорыя:Руская культура Катэгорыя:Украінская культура Катэгорыя:Беларускія абрады і звычаі