Аб'ект Рымскія помнікі, Кафедральны сабор і царква Лібфраўэнкірхе складаецца з шэрагу рымскіх і сярэднявечных культурных помнікаў у Трыры і ў суседняй з ім камуне Ігель, якія ў 1986 годзе былі ўключаныя ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У заснаваным у 16 годзе да н.э. Трыры добра захаваліся шматлікія помнікі рымскай архітэктуры, а таксама помнікі Сярэднявечча, частка з якіх была пабудавана на падмурках рымскіх будынкаў.

1 кастрычніка 2009 годзе выдадзена памятная залатая манета наміналам 100 еўра, прысвечаная гэтаму аб'екту ЮНЕСКА.

Спіс помнікаў, уключаных у аб'ект Рымскія культурныя помнікі ў Трыры Амфітэатр Тэрмы Барбары Імператарскія тэрмы Базіліка Канстанціна Порта Нігра (Чорная брама) Рымскі мост Сярэднявечныя культурныя помнікі ў Трыры Трырскі сабор Царква Лібфраўэнкірхе Рымскі культурны помнік у Ігелі Ігельская калона

Галерэя

Спасылкі UNESCO-Welterbe Römische Baudenkmäler, Dom und Liebfrauenkirche in Trier у: Welterbe in Rheinland-Pfalz Рэкамендацыя ICOMOS да ўключэння ў Спіс сусветнай спадчыны (па-англійску) у: ICOMOS План рымскага горада Трыра

Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Германіі Катэгорыя:Трыр