Іяхаз (, ; ) — чатырнаццаты цар Іўдзейскага царства, сын Іасія. Заняў пасаду ва ўзросце 23 гадоў і кіраваў 3 месяцы, самы кароткі перыяд сярод іўдзейскіх цароў. Час яго кіравання — 609 г. да н.э.
Біяграфія
Пры нараджэнні атрымаў імя Шаллум. Нягледзячы на тое, што ён быў малодшы за свайго брата Іякіма, менавіта ён быў выбраны заняць пасаду цара пасля смерці свайго бацькі Іасіі. Іяхаз валадарыў толькі тры месяцы, пасля чаго быў зняты егіпецкім фараонам Нехао і адведзены ў няволю. Іяхаз не падтрымліваў правядзення рэлігійных рэформ свайго бацькі.
Катэгорыя:Цары іўдзейскія