І́мандра — возера на паўднёвым захадзе Кольскага паўвострава, у Мурманскай вобласці Расіі. Пасля стварэння ў 1936 годзе ГЭС на рацэ Ніва Iмандра стала вадасховішчам.
Знаходзіцца на вышыні 126,7 м. Плошча 876 (да зарэгулявання плацінай ГЭС — 812) км². Глыбіня да 67 м. Катлавіна ледавікова-тэктанічнага паходжання. Усходні бераг слаба расчлянёны, заходні мае шмат заліваў (губаў). На Iмандры больш за 140 астравоў. Возера складаецца з трох частак: паўночнай — Вялікая Iмандра, цэнтральнай — Экастраўская Iмандра, заходняй — Бабінская Iмандра. Упадае каля 20 рэк, выцякае рака Ніва. Воды Iмандры вылучаюцца вялікай празрыстасцю (да 11 м).
Вядзецца рыбалоўства. На паўночна-заходнім беразе ў Монча-губе размяшчаецца горад Манчагорск.
Літаратура
Спасылкі Государственный водный реестр РФ Озеро Имандра // Институт Озероведения Российской академии наук Гречушникова М. Г. Имандра // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Азёры Мурманскай вобласці Катэгорыя:Басейн Нівы