Пляшча́нка (Плішчэ́нкаШыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 254.), Лютэра́нскае прадмесце — гістарычны раён Мінска, размешчаны ў заходняй частцы горада, на паўднёвы ўсход ад Лютэранскіх могілак, абапал Лібава-Роменскай чыгункі.
На паўночным захадзе ад Пляшчанкі месціцца Мядзвежына, на паўночным усходзе — Раманаўская Слабада, на поўдні — Добрыя Мыслі«План губернского города Минска (1903)» з выпраўленнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 196—197«Формирование территории г. Минска (1800—2004)» // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 550—551.
Гісторыя
Прадмесце сфармавалася на заходняй ускраіне Мінска ў канцы XIX— пач. XX стагоддзя. У XIX стагоддзі ва ўрочышчы Пляшчанка былі адкрытыя Лютэранскія (Нямецкія) могілкі (цяпер гэта сквер на рагу вуліц Карла Лібкнехта і Купрыянава). Дарогу на могілкі з цягам часу пачалі называць Малалютэранскай ці Нямецкай вуліцай, а Пляшчанку часта называлі Лютэранскім прадмесцемГісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 230.
У пачатку XX стагоддзя Пляшчанка ўваходзіла ў чацвёртую і пятую паліцэйскую частку горада. Праз прадмесце праходзілі Мацвееўская (траса вуліц Розы Люксембург і Нямігі за Музычным тэатрам), Вяземская і Ковенская вуліцы, Бабруйскі завулакІван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.
У канцы XIX ст. і да 1918 года на ўсходняй ускраіне прадмесця сфармавалася драўляная забудова Паўночнага завулка. Цяпер гэты ўнікальны комплекс помнікаў забудовы каштоўны не толькі з нагоды захавання асяроддзя, але і выразнымі адметнасцямі архітэктуры пабудоў: на дзве жылыя палавіны, з брусоў, на мураваных цокалях, багатае аздабленне разьбой (ліштвы, ганкі, веранды, карнізы).
Драўляная забудова прадмесця была амаль цалкам знесеная ў 1950-я—1990-я гады. У канцы 1960-х закрылі і знеслі Лютэранскія могілкі (цяпер там Лютэранскі сквер).
На пасяджэнні 6 траўня 2009 года Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц і іншых частак Мінска прыняла рашэнне па наданні безыменнаму скверу ў межах вуліц Купрыянава — К. Лібкхнехта — зав. Дамашэўскі назвы «Лютэранскі». Гэты сквер з’явіўся на месцы знесеных Лютэранскіх могілакУ Мінску з'явіліся скверы «Траецкая гара», «Старосцінская слабада» і Лютэранскі // Наша Ніва, 14 мая 2009.
У 2012—2013 гадах былі разбураныя апошнія дамы па вуліцы і завулку Мацвееўскім.
Пра існаванне прадмесця сведчыць Лютэранскі сквер. Тапонім Пляшчанка ніяк не пазначаны на карце Мінска.
Старыя адрасы Малалютэранская. Лютэранская царква Святога Мікалая. Была ўзведзеная пасярод Лютэранскіх могілак, месцілася ля скрыжавання цяперашніх вуліц Карла Лібкнехта і Каржа. Страчана яшчэ ў першай палове XIX стагоддзя; замест яе ў 1846 годзе ўзведзена лютэранская кірха на Захар’еўскай вуліцы. Плішчэнка. Цагельны завод Г. І. Фрыда. Дзейнічаў з 1898 года, была печ Гофмана з 16 камерамі. Заводскі корпус стаяў у раёне, дзе да нядаўняга часу размяшчалася Мінская тытунёвая фабрыка (Розы Люксембург, 69а). Захаванасць будынка не вызначанаяШыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с..
Галерэя
Заўвагі
Літаратура А. Лакотка. Драўляная забудова. Лютэранскае прадмесце // Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с. асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1. Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
Катэгорыя:Гістарычныя раёны Мінска