Іаганес Ганс Даніэль Енсен (; , , Германія — , ) — нямецкі фізік-тэарэтык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 1963 годзе разам з Марыяй Гёперт-Маер, «за адкрыцці, якія датычацца абалонкавай структуры ядра». Другую палову прэміі атрымаў Юджын Вігнер.
Біяграфія Скончыў Гамбургскі ўніверсітэт (1932), дзе і працаваў у 1937-1941 гадах. З 1941 года прафесар Гановерскага тэхналагічнага інстытута, з 1949 года - Гайдэльбергскага ўніверсітэта.
Навуковыя працы па ядзернай фізіцы і фізіцы цвёрдага цела. Даследаваў узаемадзеянні іонаў у крышталях, атрымаў залежнасць поўнай энергіі крышталя ад міжатамнай адлегласці. Увёў паняцце спін-арбітальнай сувязі і распрацаваў абалонкавую мадэль атамнага ядра (1950). Член Гайдэльбергскай АН (1949).
Узнагароды Прафесар Гамбургскага ўніверсітэта, 1947 Нобелеўская прэмія па фізіцы, 1963 Ганаровы грамадзянін форт Лауердаля, 1969
Літаратура
Спасылкі Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта. Падрабязная інфармацыя на сайце інстытута фізікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя:Фізікі Германіі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя