Сяргей Яфімавіч Багданчук (парт. псеўданім Жэнька; , в. Касцяні, Слонімскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя, цяпер  — , вёска Гузні, Брэсцкі павет, Палескае ваяводства, Другая Рэч Паспалітая) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі ў 1920—1930-я, адзін з пачынальнікаў камсамольскіх арганізацый на Слонімшчыне. Псеўданімы: Жэнька, Старык.

Біяграфія У 1927 годзе абраны сакратаром Слонімскага падпольнага акруговага камітэта Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі. Член Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі з 1928 года. Неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі.

У 1928 эміграваў у СССР. У 1932 скончыў (Масква). Прызначаны сакратаром Брэсцкага акругкама КПЗБ. На даручэнне ЦК партыі ўзначальваў найбуйнейшы страйк лесарубаў і вазакаў у Пружанскім павеце (9 снежня 1932 — люты 1933), які скончыўся выкананнем патрабаваннях забастоўцаў.

4 красавіка 1933 года арыштаваны паліцыянтамі на явачнай кватэры ў вёсцы Франопаль Брэсцкага павета. Пасля жорсткіх катаванняў у паліцэйскім участку забіты на беразе ракі Мухавец ля вёскі Гузні.

Ушанаванне памяці Імем Сяргея Багданчука названая адна з вуліц былой вёскі Гузні (цяпер у складзе Брэста).

У 1970 годзе ў пасёлку Мухавец Брэсцкага раёна каля будынка сярэдняй школы пастаўлены помнік Багданчуку.

Літаратура

Спасылкі Вуліца С.Я. Багданчука

Катэгорыя:Ахвяры забойстваў Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939) Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Беларусі