Хайку (), таксама хоку — у японскай паэзіі монастрафічны трохрадковы верш. Вылучыўся з танкі, з’яўляецца яе скарочанай формай. У хайку адсутнічае рыфма, але захоўваецца пэўная колькасць складоў у вершарадах: у 1-м і 3-м — 5 складоў, у 2-м — 7. У японскай паэзіі майстры хайку Мацуа Басё, Ёса Бусон, Кабаясі Іса. У беларускай паэзіі цыкл хайку напісаў Максім Танк. Гэту форму выкарыстоўваюць Адам Глобус, Міраслаў Шайбак, Уладзімір Сцяпан, інш.
Вядомыя аўтары хайку Іма фон Бадмерсхоф
Літаратура
Blyth R. H. Haiku: in four volumes. V.: Eastern Culture; V.2: Spring; V.3: Summer-Autumn; V.4: Autumn-Winter. Tokyo: The Hokuseido Press, 1949—1952. — ISBN 0-89346-184-9 Blyth R. H. A History of Haiku. Vol. 1, From the Beginnings up to Issa. Tokyo: Hokuseido Press, 1963. — ISBN 0-89346-066-4
Катэгорыя:Літаратурныя формы Катэгорыя:Паэтычныя жанры Катэгорыя:Паэзія Японіі Катэгорыя:Жанры