Разалін Сасмэн Я́лау (; , Нью-Ёрк, ЗША — , Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканская вучоная ў галіне біяфізікі. Атрымала Нобелеўскую прэмію па медыцыне ў 1977 годзе «за развіццё радыеімуналагічных метадаў вызначэння пептыўных гармонаў» разам з Р. Гіймэнам і Э. В. Шалі.
Біяграфія Скончыла каледж Хантэр (1941) і з 1946 года працавала ў ім. З 1950 года працавала ў шпіталі ветэранаў г.Бронкс (з 1972 з’яўлялася кіраўніцай лабараторыі). Адначасова ў 1968—1974 гг. прафесар-даследчык у медыцынскай школе. У 1979—1986 гг. прафесар медыцынскага каледжа ва ўніверсітэце Йешыва.
Аўтар навуковых прац па выкарыстанні ізатопаў для ўстанаўлення колькасці гармонаў і метабалітаў у плазме крыві і тканках арганізма. Распрацавала радыеімуналагічны метад вымярэння інсуліну ў крыві (1959), а таксама паратырэоіднага гармону, гастрыну, кортыкатрапіну ў крыві і эндакрынных залозах. Хоць большасць навуковых прац Ялау выканала ў суаўтарстве з Саламонам Берсанам, ён памёр да прысуджэння Нобелеўскай прэміі.
Член Амерыканскай Нацыянальнай АН. Доктар філасофіі (1945), заслужаная прафесар (1974).
Узнагароды 1971 — Міжнародная прэмія Гайрднера 1975 — Прэмія Амерыканскай медыцынскай асацыяцыі. 1976 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні. 1977 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (Саламон Берсан памёр у 1972 годзе і не змог падзяліць прэмію). 1988 — Нацыянальны навуковы медаль ЗША.
Гл. таксама Радыеімуналагічны метад
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 472 с.: іл.
Спасылкі Разалін Ясаў. Біяграфія на сайце n-t.ru Аўтабіяграфія Разалін Ялау на сайце Нобелеўскага камітэта
Катэгорыя:Біяфізікі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні