Пуса́н () — найбуйнейшы порт і другі пасля Сеула горад у Рэспубліцы Карэя, вядомы як «Марская сталіца Рэспублікі Карэя».

З’яўляецца горадам непасрэднага падпарадкавання. Афіцыйная назва — Горад-метраполія Пусан ().

Пусан размяшчаецца на паўднёва-ўсходняй аканечнасці Карэйскага паўвострава на беразе Карэйскага праліва. Найбольш густа забудаваныя раёны знаходзяцца ў некалькіх вузкіх далінах між рэкамі Нактанган і Суёнган, горы з’яўляюцца натуральнымі межамі некаторых гарадскіх раёнаў.

У 2002 годзе ў Пусане праводзіліся Азіяцкія гульні і Чэмпіянат свету па футболу 2002, а ў 2005 годзе горад быў сталіцай форума АЦЭС. 14 лістапада 2005 года быў абвешчаны прэтэндэнтам на правядзенне Алімпійскіх гульняў 2020 года.

Пусан вядомы шматлікімі небаскробамі і іншымі архітэктурнымі славутасцямі. Тут знаходзіцца самы вялікі ўнівермаг у свеце — «Сінсеге Сентум Сіці». У горадзе таксама будуецца іншы мега-будынак — небаскроб «Лотэ Супер Таўэр». У гэтым будынку мусіць быць 110 паверхаў, праектная вышыня — 510 метраў. У 2013 годзе, калі будаўніцтва будзе скончана, «Лотэ Супер Таўэр» трапіць у лік найвышэйшых небаскробаў свету.

Гісторыя З пачатку XV стагоддзя па 1592 год з’яўляўся асноўным гандлёвым портам краіны. Перш за ўсё гандляваў з Японіяй. З захопу горада ў 1592 годзе японскімі войскамі пад камандаваннем Таётомі Хідэёсі пачалася Імчжынская вайна. З 1598 па 1876 гады горад меў закрыты статус, затым стаў першым горадам Карэі, адкрытым для знешняга гандлю, аднак да 1883 года гандляваў толькі з Японіяй. З 1910 года разам з усёй тагачаснай Карэяй перайшоў пад пратэктарат Японіі і ператварыўся ў буйны гандлёвы і прамысловы цэнтр.

Падчас Карэйскай вайны 1950—1953 гадоў з’яўляўся часовай сталіцай Рэспублікі Карэя і ваеннай базай ЗША і іх саюзнікаў, бо быў самым аддаленым пунктам ад мяжы з КНДР.

Транспарт Порт Пусан — буйнейшы ў Паўднёвай Карэі, ім маюць магчымасць карыстацца судны водазмяшчэннем да 50 тыс. тон, даўжынёй да 330 метраў і асадкай да 12,5 метраў.

Таксама, Пусан буйны чыгуначны вузел, у горада ёсць міжнародны аэрапорт Кімхэ, метрапалітэн, добра развітая сетка аўтобуснага руху, таксі і водны «трамвай».

У горадзе знаходзіцца самы доўгі мост Паўднёвай Карэі — Кван’ан.

Вышэйшая адукацыя ў Пусане

Універсітэты Пусанскі нацыянальны ўніверсітэт Нацыянальны ўніверсітэт Пугён Пусанскі ўніверсітэт замежных моў Марскі ўніверсітэт Карэі Пусанскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт Універсітэт Тона Універсітэт Тон'і Універсітэт Кёнсон Універсітэт Сіла Універсітэт Тонса Універсітэт Тонмён Універсітэт інфармацыйных тэхналогій Тонмён Універсітэт Кансін Пусанскі каталіцкі ўніверсітэт Пусанскі ўніверсітэт Чансін Універсітэт Ёнсан

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Катэгорыя:Гарады Паўднёвай Карэі