Забруджванне — гэта працэс адмоўнага перайначвання навакольнага асяроддзя — паветра, вады, глебы — шляхам яе інтаксікацыі рэчывамі, якія пагражаюць жыццю жывых арганізмаў.

Віды забруджванняў Біялагічнае — забруджвальнікам з’яўляюцца не ўласцівыя экасістэме арганізмы. Найбольш вядомы прыклад — трусы, якія бескантрольна распладзіліся ў Аўстраліі. Мікрабіялагічнае Механічнае — забруджанне хімічна інертным смеццем, пратоптванне сцежак і іншае механічнае ўздзеянне на асяроддзе. Касмічнае смецце Хімічнае — забруджвальнікам з’яўляюцца шкодныя хімічныя злучэнні. Аэразольныя забруджванні — забруджвальнік-аэразоль (сістэма маленькіх часціц) Фізічнае Цеплавое — залішні нагрэў асяроддзя. Светлавое — залішняе асвятленне. Гл. таксама Рух за цёмнае неба. Шумавое Электрамагнітнае — забруджанне радыёэфіру; можа замінаць як жыццядзейнасці некаторых арганізмаў, так і радыёпрыему. Радыеактыўнае — перавышэнне натуральнага радыеактыўнага фону. Візуальнае забруджванне — псаванне натуральных пейзажаў пабудовамі, правадамі, смеццем, шлейфамі самалётаў і г. д.

Гл. таксама Забруджанне глеб Забруджанне вады Забруджанне паветра Забруджанне акіянаў

Крыніцы