Джэймс Уайт Блэк (, 14 чэрвеня 1924 года, Адынгстан, Шатландыя — , ) — шатландскі фармаколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1988 годзе разам з Дж. Х.Хітчынгсам і Г. Б. Элаян.

Біяграфія Джэймс Уайт Блэк нарадзіўся 14 чэрвеня 1924 года ў Адынгстане (Ланакшыр). Ён быў чацвёртым з пяці сыноў баптысцкай сям’і, вытокі якой прасочваюцца да Balquhidder у Пертшыры. Яго бацька быў горным інжынерам. Ён вырас у Файф, адукацыю атрымаў у сярэдняй школе Beath у Каўдэнбіце () і ва ўзросце 15 гадоў выйграў стыпендыю для навучання ва ўніверсітэце Сент-Эндруса, дзе вывучаў медыцыну. Яго сям’я была занадта бедная, каб адправіць яго ва ўніверсітэт. Яго настаўнік па матэматыцы пераканаў Блэка, каб ён здаў уступныя экзамены ва ўніверсітэт..

Да 1967 года ўніверсітэцкі каледж Данды быў месцам для ўсёй клінічнай медыцынскай дзейнасці ва ўніверсітэце Сент-Эндруса. Ён паступіў ва ўніверсітэцкі каледж (які ў выніку стаў універсітэтам Данды) у 1943 годзе і скончыў яго ў 1946 годзе.

Пасля заканчэння ён застаўся ва ўніверсітэцкім каледжы, каб далучыцца да аддзела фізіялогіі ў якасці асістэнта, а пасля заняць пост выкладчыка ва ўніверсітэце Малая. Але ён вырашыў не займацца кар’ерай практыкуючага ўрача.

Блэк зрабіў значны ўнёсак у фундаментальныя навуковыя і клінічныя веды ў галіне кардыялогіі як урач і як вучоны. Яго вынаходства прапраналола, бэта-адрэнаблакатара, які зрабіў рэвалюцыю ў медыцынскім упраўленні стэнакардыяй, лічыцца адным з самых важных укладаў у клінічнай медыцыне і фармакалогіі 20-га стагоддзя. Прапраналол быў апісаны як найбольшы прарыў у лячэнні хвароб сэрца з моманта адкрыцця наперстаўкі ў 18 стагоддзі і прынёсшы карысць мільёнам людзей. Метад даследавання Блэка, яго адкрыцці ў галіне адрэнергічнай фармакалогіі і яго ўдакладненне механізмаў сардэчнай дзейнасці з’яўляюцца моцнымі бакамі яго працы.

Аўтар навуковых прац па стварэнні і выкарыстанні новых проціпухлінных і процівірусных прэпаратаў для лячэння сардэчна-сасудзістых хвароб і язвавай хваробы страўніка.

Прафесар Лонданскага ўніверсітэта (1973).

Член Лонданскага Каралеўскага таварыства (1976).

Асабістае жыццё Блэк сустрэў Хілары Джоан Воан (1924—1986) на балі ва ўніверсітэце ў 1944 годзе. Яны пабраліся шлюбам у 1946 годзе пасля заканчэння ўніверсітэта. Ён апісаў яе як «рухаючую сілу» свайго жыцця, пакуль яна не памерла ва ўзросце 61 гадоў у графстве Сурэй.Deaths England and Wales 1984—2006 У 1951 годзе ў ніх нарадзілася дачка Стэфані. Блэк зноў ажаніўся ў 1994 годзе з прафесарам Ронай Мак-Кі. Блэк не быў публічным чалавекам, таму ён са здзіўленнем успрыняў навіну, што ён атрымаў Нобелеўскую прэмію.

Блэк памёр раніцай 22 сакавіка 2010 года ва ўзросце 85 гадоў пасля працяглай хваробы. Яго смерць была абвешчана ўніверсітэтам Данды, дзе ён быў канцлерам з 1992 па 2006 год. Яго пахаванне адбылося 29 сакавіка ў царкве Св. Калумба ў Лондане. Ён пахаваны на могілках Ardclach прыхода, створанага ў 1655 годзе, побач з Нэрнам, Шатландыя.

Узнагароды 2000 — Ордэн Заслуг 1994 — Ellison-Cliffe Medal 1988 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1982 — Прэмія Вольфа па медыцыне 1981 — Рыцар-бакалаўр 1979 — Artois-Baillet Latour Health Prize 1976 — Прэмія Альберта Ласкера за клінічныя медыцынскія даследаванні

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 511 с.: іл.

Катэгорыя:Фармаколагі Вялікабрытаніі