Туры́шчавічы (, ) — вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Аторскага сельсавета.

Знаходзіцца за 7 км на поўнач ад горада Чачэрск, за 44 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 72 км ад Гомелю. Насельніцтва 29 чал. (2004).

На поўначы мяжуе з лесам (урочышча Тарфяное). На поўдні меліярацыйны канал, на ўсходняй ускраіне рака Сож (прыток ракі Дняпро).

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVI стагоддзя як паселішча ў Чачэрскім старостве Рэчыцкага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. 12 кастрычніка 1510 кароль Жыгімонт I Стары дараваў сяло двараніну К. Пішчыкаву. Паводле інвентара 1704 года — 5 дымоў, у 1726 — 11 дымоў, у Отарскім войтаўстве Чачэрскага староства. Паводле вопісу 1765 года 22 дыма.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. Паводле рэвізійных матэрыялаў 1859 года ў Чачэрской воласці Магілёўскай губерні, ва ўладанні графа І. І. Чарнышова-Круглікава. У 1871 жыхары захапілі 77 дзесяцін абшарніцкага лесу і прадавалі найбольш каштоўную драўніну, на што Чарнышоў-Круглікаў скрадзіўся міністру ўнутраных спраў. З 1880 дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1909 годзе 351 дзесяціна зямлі.

З 1921 працавала хата-чытальня. У 1926 працавалі паштовы пункт, пачатковая школа ў Отарскім сельсавеце Чачэрскага раёна Гомельскай акругі. У 1931 арганізаваны калгас. 35 жыхароў загінулі на франтох Вялікай Айчыннай вайны. Паводле перапісу 1959 у складзе калгасу «50 гадоў БССР» (цэнтр — вёска Отар).

Насельніцтва XVIII стагоддзе: 1704 — 5 дымоў; 1726 — 11 дымоў; 1765 — 5 дымоў (паводле перапісу) XIX стагоддзе: 1897 — 30 двароў, 198 жыхароў (паводле перапісу) XX стагоддзе: 1909 — 35 двароў, 249 жыхароў; 1959 — 192 жыхары (паводле перапісу) XXI стагоддзе: 2004 — 12 гаспадарак, 29 жыхароў

Вядомыя асобы Мікалай Емяльянавіч Саўчанка (нар. 1936) — вучоны-фізік і педагог.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Аторскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Чачэрскага раёна