Кобрынскія замкі — комплекс драўляных абарончых і адміністрацыйных збудаванняў 14—18 ст. у Кобрыне.
Размяшчаліся на р. Кобрынцы, на месцы ранейшага дзядзінца і вакольнага горада Кобрына. Паводле інвентара 1597 года, комплекс складаўся з Верхняга і Ніжняга замкаў. Замкі былі ўмацаваны сценамі з гародзен і вежамі, адна з якіх была адначасова і млыном. Збудаванні мелі гонтавыя дахі. Ва ўнутраным двары стаялі драўляныя гаспадарчыя і жылыя пабудовы.
Літаратура Якімовіч, Ю. А. Драўлянае дойлідства беларускага Палесся. — Мн., 1978.
Катэгорыя:Замкі Беларусі Катэгорыя:Замкі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Гісторыя Кобрына Катэгорыя:Славутасці Кобрына