Факультэт філасофіі і сацыяльных навук (ФФСН) — вядучае структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па падрыхтоўцы ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук у Беларусі.

Гісторыя Традыцыя падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне сацыяльна-гуманітарных ведаў у Беларусі закладваліся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце з першых дзён яго існавання. Яшчэ ў 1921 годзе ў рамках факультэта грамадскіх навук была пачата падрыхтоўка студэнтаў па філасофіі, сацыялогіі і іншых гуманітарных дысцыплінах. З адкрыццём у 1947 годзе аддзялення філасофіі на гістарычным факультэце гэтая дзейнасць набыла больш арганізаваны характар. У 1966 годзе падрыхтоўка спецыялістаў сацыяльна-гуманітарнага профілю для нацыянальнай сістэмы адукацыі атрымлівае далейшае развіццё ў сувязі з аднаўленнем філасофскага аддзялення на гістарычным факультэце, а з 1989 года на філасофска-эканамічным факультэце.

Аднак на сапраўды сістэмнай і прафесійнай аснове сацыяльна-гуманітарная адукацыя ў галіне філасофіі, сацыялогіі, псіхалогіі, інфармацыі і камунікацыі пачынае рэалізоўвацца з 1 сакавіка 1999 года, калі ў адпаведнасці з рашэннем Вучонага Савета БДУ быў створаны факультэт філасофіі і сацыяльных навук.

Спецыяльнасці Філасофія Сацыялогія Псіхалогія Сацыяльныя камунікацыі Сацыяльная работа

Кафедры На факультэце дзейнічае 7 кафедраў: Філасофіі і метадалогіі навукі Філасофіі культуры Сацыялогіі Сацыяльнай камунікацыі Сацыяльнай і арганізацыйная псіхологіі Агульная і медыцынскай псіхологіі Сацыяльнай работы і рэабіліталогіі

Дэканы Анатоль Уладзіміравіч Рубанаў (2006—2016) Вадзім Францавіч Гігін (2016—2021) Вераніка Святаславаўна Сайганава (з кастрычніка 2021)

Спасылкі Афіцыйны сайт факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ

Філасофіі і сацыяльных навук Катэгорыя:1999 год у Мінску Катэгорыя:Філасофскія факультэты