Аляксандр Кірылавіч Шэ́лепень ( — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1946).

Нарадзіўся ў вёсцы Забор’е Полацкага павета (цяпер ). Скончыў 7 класаў Клясціцкай сярэдняй школы, працаваў у Юхавіцкім леспрамгасе.

У Чырвонай Арміі з 1938 г. У баявых дзеяннях падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г. на Заходнім фронце ў якасці камандзіра гарматнага разліку ў артылерыйскай часці. У 1942 г. скончыў курсы малодшых лейтэнантаў стаў. Ваяваў на Волхаўскім, Ленінградскім, 1-м Беларускім франтах, удзельнік бітвы за Маскву, Берлінскай аперацыі.

Камандзір батарэі 121-й гаўбічнай артылерыйскай брыгады (2-я артылерыйская дывізія, 6-ы артылерыйскі корпус прарыву, 5-я ударная армія, 1-ы Беларускі фронт) старшы лейтэнант А. К. Шэлепень вызначыўся ў ходзе Берлінскай аперацыі. 16 красавіка 1945 года ў раёне горада Цэхін падчас контратакі праціўніка з групай байцоў батарэі аўтаматным агнём і гранатамі падтрымаў бой стралковых падраздзяленняў. 22—28 красавіка 1945 г. у вулічных баях батарэя разбурыла 26 аб’ектаў з агнявымі кропкамі, 4 барыкады, знішчыла шмат жывой сілы праціўніка. Калі разлік адной з гармат выйшаў са строю, А. К. Шэлепень сам абстрэльваў варожыя агнявыя пункты, чым садзейнічаў прасоўванню падраздзяленняў 26-га стралковага корпуса ўглыб Берліна.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года старшаму лейтэнанту Шэлепеню А. К. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля вайны да 1947 г. А. К. Шэлепень служыў у Савецкай Арміі, капітан. У 1951—1953 гг. працаваў старшынёй Полацкага абкама прафсаюза работнікаў дзяржгандлю і спажыўкааперацыі. Потым жыў і працаваў у Казахстане, Карэльскай АССР.

Пахаваны на Сулажгорскіх могілках у Петразаводску.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені медалі

Памяць Імем героя названа вуліца ў гарадскім пасёлку Расоны.

Літаратура

Спасылкі

Прыдзвінскі край — Героі Савецкага Саюза — Шэлепень А. К. Знаменитые люди Россонщины Могила А. К. Шелепеня, Героя Советского Союза // Сайт ГКУ Республики Карелия «Республиканский центр по государственной охране объектов культурного наследия»

Катэгорыя:Афіцэры СССР Катэгорыя:Камандзіры батарэй у Вялікай Айчыннай вайне