Леанід Яўгенавіч Якубовіч (, вёска Радкава, , Мінская вобласць — ) — беларускі паэт.
Біяграфія Нарадзіўся 21 сакавіка 1948 года ў вёсцы Радкава ў сялянскай сям’і. Працаваў паштальёнам, аператарам у аддзяленні сувязі вёскі Чапялі, пасля заканчэння Любанскай завочнай сярэдняй школы (1965) — машыністам на другім Салігорскім калійным камбінаце. У 1967 г. залічаны ў штат рэдакцыі салігорскай раённай газеты «Шахцёр». Завочна вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1969—1970 гг. працаваў у шахце. Трагічна загінуў у шахце. Першы верш надрукаваў у 1965 г. (газета «Чырвоная змена»). Вершы ўключаліся ў калектыўныя зборнікі «Рунь» (1970), «Універсітэт паэтычны» (1971). У 1979 г. выйшаў зборнік вершаў «Я з вамі, вёсны…».
Літаратура
Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты СССР