HSB Turning Torso — небаскроб у Мальмё, Швецыя, размешчаны на шведскім баку праліва Эрэсун. Будынак спраектаваны іспанскім архітэктарам Сант'яга Калатрава і афіцыйна адкрыты 27 жніўня 2005. Вышыня 54-павярховага будынка складае 190 метраў. Па завяршэнні будаўніцтва ён стаў самым высокім жылым будынкам Скандынавіі і другім па вышыні ў Еўропе пасля 264-метровага будынка Трыумф-Палас ў Маскве. Да пабудовы гэтага гмаху, самым высокім будынкам Мальмё быў 82-метровы будынак Кронпрынц ().
Прататыпам канструкцыі будынка паслужыла скульптура Сант'яга Калатрава «Twisting Torso» (анг. Закручанае тулава).
Падзеі 18 жніўня 2006 аўстрыйскі скайдайвер Фелікс Баўмгартнер скокнуў з верталёта з парашутам і прызямліўся акурат на верхні паверх будынка Turning Torso. Затым ён саскочыў з будынка ўніз на зямлю і ўдала прызямліўся.
Спасылкі
Turning Torso webpage Turning Torso on Emporis Pictures from 51st floor PERI GmbH — From a sculpture to a building Skyscraperpage.com diagram drawing of Turning Torso by illustrator «Nightsky» The New Yorker, October 31 2005, «The Sculptor» Short films of Turning Torso from various locations (файл метак KMZ для Google Earth)
Катэгорыя:Архітэктура Швецыі Катэгорыя:Мальмё