Зарэ́чча (, ) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малейкаўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне За 7 км на ўсход ад Брагіна, за 38 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), за 149 км ад Гомеля.
Водная сістэма На захадзе меліярацыйныя каналы.
Транспартная сістэма Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Брагіна.
Планіроўка складаецца з 2 кароткіх, паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаваных драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя. У 1811 годзе згадана як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні, валоданне Ракіцкіх. У 1897 годзе ў Брагінскай воласці. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Сцяг Леніна», працавалі вятрак (з 1912 года) і гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 142 мясцовых жыхара, у памяць пра загінулыя ў 1967 годзе збудаваны абеліск. У 1959 годзе цэнтр калгаса «Сцяг Леніна». Размяшчаліся сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, крама.
Да 26 сакавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Крыўчанскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..
Насельніцтва 1850 год — 9 двароў. 1897 год — 23 двары, 182 жыхара (паводле перапісу). 1908 год — 36 двароў, 202 жыхара. 1930 год — 218 жыхароў. 1959 год — 540 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 72 гаспадаркі, 209 жыхароў. 2006 год — 69 гаспадарак, 195 чалавек, з якіх 35 ва ўзросце да 16 гадоў, 110 — у працаздольным і 50 — старэйшым за працаздольны.
Вядомыя асобы Васіль Ульянавіч Протчанка (1930—2002) — беларускі вучоны ў галіне педагогікі і мовазнаўства, аўтар падручнікаў для агульнаадукацыйных і вышэйшых навучальных устаноў, метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў, выдатнік асветы БССР (1977).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Малейкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна