Касцёл Святога Антонія і кляштар бернардзінцаў — помнік архітэктуры XVIII стагоддзя, размешчаны ў Слуцку.
Гісторыя
Манахі-бернардзінцы прыбылі ў Слуцк з Нясвіжа ў 1661 годзе. Яны ўжо мелі ва ўласнасці зямельны ўчастак, які знаходзіўся на беразе Случы, насупраць старога замка. Гэтыя землі ім перадаў староста мазырскі Самуэль Аскерка, выкупіўшы іх з дазволу слуцкага князя Багуслава Радзівіла. Тут яны пабудавалі ў 1671 годзе драўляны касцёл, капліцу і двухпавярховы кляштарны корпус, які прымыкаў да яго. Быў рэканструяваны ў 1734 годзе. Паводле адных крыніц, будаўніцтва мураванага будынка кляштара пачалося ў 1770 годзе, паводле іншых — у 1793 (пабудаваны з цэглы ў 1793 годзе на месцы былых драўляных будынкаў). У 1812 годзе замест згарэлага драўлянага касцёла быў пабудаваны цагляны храмСлуцк — Касцел Святога Антонія (бернардзінцаў) — Каментарыі.
Пасля паўстання 1830—1831 гадоў слуцкі бернардзінскі кляштар быў зачынены і выкарыстоўваўся як казарма. Касцёл кляштара быў пераасвячоны ў праваслаўную царкву. Бернардзінцаў са Слуцка перавялі ў Нясвіж, а з 1860 года яны спынілі сваю дзейнасць на тэрыторыі Беларусі. Бернардзінцы пакінулі ў Слуцку значны след у розных сферах жыцця, у тым ліку вывелі знакаміты гатунак грушы — «Слуцкую бэру».
У 1852 годзе касцёл вернуты каталікам. Дзейнічаў ён да 1933 года. А ў былым кляштарным будынку пасля рэвалюцыі размяшчаўся павятовы ваенкамат. Пазней там быў арганізаваны ваенны шпіталь.
У другой палове XX стагоддзя ў склепе кляштара быў знойдзены нямецкі архіў часоў Другой сусветнай вайны, месцазнаходжанне якога ў наш час невядома. злева|thumb|Кляштар бернардзінцаў
Мураваны аднапавярховы кляштарны комплекс са склепам і падоўжанай цэнтральнай часткай стаяў на вуліцы Казачай (зараз — Чырвонаармейская). У скляпах пад кляштаром знаходзіліся пахаванні слуцкіх князёў Радзівілаў, а ў касцёле яшчэ ў канцы XIX стагоддзя (па ўспамінах сучаснікаў) захоўвалася спецыяльная скрыначка з сэрцам князя Гераніма Радзівіла. Памёр ён у Польшчы, там і быў пахаваны, аднак сэрца яго прывезлі ў Слуцк, які ён вельмі любіўСлуцкие храмы.
Архітэктура Цагляны касцёл Святога Антонія з рысамі барока меў даволі сціплы знешні выгляд: прамавугольны ў плане аб’ём, тры алтары, арган.
Пахаванні Пры кляштары былі пахаваныя Ян Маджарскі і ягоны сын Лявон, уладальнікі Слуцкай персіярніЗміцер Юркевіч. Таямніцы Манюшкаў. Частка XVI. Маджарскія. № 31 (1470) 01.08.2020 — 08.08.2020 г .
Літаратура
Спасылкі
— страчаны касцёл і кляштар — захаваны кляштарны корпус
Катэгорыя:Касцёлы Слуцка Катэгорыя:Колішнія касцёлы Мінскай вобласці Катэгорыя:Колішнія кляштары Беларусі Катэгорыя:Храмы Святога Антонія Падуанскага Катэгорыя:Бернардзінскія кляштары Беларусі