Феномен 2012 года — комплекс шырока распаўсюджаных эсхаталагічных перакананняў, паводле якіх 21 (ці 23) снежня 2012 года здарыцца глабальны катаклізм ці адбудзецца фундаментальная трансфармацыя свету. Гэта дата разглядаецца як апошняя ў 5125-гадавым цыкле мезаамерыканскага календара, пабудаванага на аснове Доўгага Ліку. Для абгрунтавання даты былі прапанаваны розныя тэорыі, такія як тэорыя «галактычнага выраўноўвання» і нумералагічныя формулы, але ніводная з іх не была прызнана ў навуковым асяроддзі.
У інтэрпрэтацыі адэптаў руху Нью Эйдж дата азначае так званы «Вялікі пераход», пасля якога Зямля і яе жыхары выпрабуюць фізічнае ці , 21 снежня 2012 можа стаць пачаткам новай эры. Паводле іншых здагадак, у гэты дзень адбудзецца канец свету ці падобная сусветная катастрофа. Разглядаюцца розныя яе сцэнарыі, такія як разбуральнае гравітацыйнае ўзаемадзеянне паміж Зямлёй і чорнай дзіркай у цэнтры Млечнага Шляху ў выніку «галактычнага выраўноўвання», інверсія магнітнага поля Зямлі як следства каласальнай магутнасці ці сутыкненне Землі з Планетай X, напрыклад, з міфічнай блукаючай планетай Нібіру, населенай разумнымі істотамі.
Вучоныя з розных галін навукі адпрэчваюць магчымасць якога-небудзь усепланетнага катаклізму ў 2012 годзе. У прыватнасці, прафесійныя маяністы заяўляюць, што ні ў адным з захаваных эпіграфічных помнікаў класічных мая няма сведчанняў ці прадказанняў пра гібель чалавецтва, і што здагадкі пра «канец» Доўгага Ліку ў 2012 годзе скажаюць уяўленні аб гісторыі і культуры мая. Аўтарытэтныя астраномы і спецыялісты з іншых абласцей абвясцілі тэорыі пра «канец свету» ілжэнавуковымі, з прычыны таго, што яны супярэчаць даным назіранняў і «адцягваюць ад куды больш надзённых праблем, такіх як глабальнае пацяпленне і страта біялагічнай разнастайнасці».
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Снежань 2012 года Катэгорыя:Апакаліптыка Катэгорыя:Нью-эйдж Катэгорыя:Гарадскія легенды Катэгорыя:Падзеі 21 снежня