Тарэо́н () — горад у паўночнай Мексіцы, у штаце Кааўіла.

Горад заснаваны 25 верасня 1893 года. Размешчаны на паўднёвым захадзе правінцыі Кааўіла, на мяжы са штатам Дуранга. Плошча муніцыпалітэта — 1947,7 кв.км., вышыня — 1000 м. Тэмпература ў студзені можа апускацца да 0 °C, а ў ліпені дасягаць 43 °C.

Насельніцтва Насельніцтва муніцыпалітэта Тарэон — 577 477 чалавек, з іх 548 723 чалавекі пражываюць у межах горада. Разам з прыгарадамі Матаморас, Гомес Палас, Лерда насельніцтва складае 1,1 млн чалавек, што робіць гарадскую агламерацыю Тарэон дзявятай па велічыні ў краіне.

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Літаратура

Торрео́н // Словарь географических названий зарубежных стран / отв. ред. А. М. Комков. — 3-е изд., перераб. и доп. — М. : Недра, 1986. — С. 371. — 459 с. — 70 000 экз.

Катэгорыя:Гарады Мексікі