«Красавіцкае каханне» () — карціна мастака-прэрафаэліта Артура Х'юза, напісаная паміж 1855 і 1856 годам. Упершыню была выстаўлена Каралеўскай акадэміяй мастацтваў у 1856 годзе.
Апісанне Карціна паказвае маладую пару ў часе эмацыйнага крызісу. Постаць мужчыны ледзь заўважная, яго галава выглядвае з-пад левай рукі маладзіцы. Яе позірк скіраваны на ўпалыя пялёсткі кветак на падлозе, якія сімвалізуюць канец вясны і ранняга кахання.
На першым паказе Х'юз прадставіў палатно ўрыўкам з верша Альфрэда Тэнісана «Дачка млынара»:
Лонданская галерэя Тэйт набыла гэтую карціну ў 1909 годзе, якая захоўваецца там і па сённяшні дзень. Першапачатковым уладальнікам карціны быў Уільям МорысApril Love - Entry at Tate.org.uk. Accessed 24 March 2007..
Мадэллю для фігуры маладзіцы была Трайфена Форд (Tryphena Ford), з якой Х'юз ажаніўся ў 1855 годзеArthur Hughes - Biography on Humanities.web. Accessed 24 March 2007..
Спасылкі «Красавіцкае каханне» ў Брытанскай галерэі Тэйт
Катэгорыя:Карціны прэрафаэлітаў Катэгорыя:Карціны Артура Х’юза Катэгорыя:Карціны са збораў галерэі Тэйт Катэгорыя:Карціны 1856 года