Аляксандр Сачыўка (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Дынама» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера Выхаванец школы мінскага «Тарпеда», выступаў потым за дубль мінскіх «Дынама» і «Дарыды». У 2005 годзе стаў іграком мінскай «Змены» (у 2006 годзе пераўтворана ў клуб «Мінск»), дзе адразу стаў адным з асноўных абаронцаў, на працягу 12 сезонаў з’яўляўся аплотам абароны мінчан. Доўгі час быў віцэ-капітанам каманды.
У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з клубам. У сезоне 2014 стаў капітанам каманды пасля зыходу Андрэя Разіна. У маі 2014 года некаторы час выкарыстоўваўся як апорны паўабаронца, у чэрвені 2014 года не гуляў з-за траўмы, але пазней вярнуўся на звыклае месца цэнтральнага абаронцы.
У студзені 2015 года чарговы раз падоўжыў кантракт з «Мінскам». У сезоне 2016 забіў 6 галоў у чэмпіянаце, у тым ліку 16 верасня аформіў хет-трык у матчы са «Славіяй», які стаў увогуле адзіным у Вышэйшай лізе.
У снежні 2016 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама». У складзе дынамаўцаў стаў асноўным цэнтральным абаронцам, дапамог камандзе выйграць срэбраныя медалі чэмпіянату 2017. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт з «Дынама». У сезоне 2018 стаў радзей з’яўляцца на полі.
У жніўні 2018 года, разарваўшы кантракт з «Дынама», стаў іграком салігорскага «Шахцёра». Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе салігорскай каманды. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам» да канца 2021 года.
У пачатку 2022 года, пакінуўшы «Шахцёр», трэніраваўся з іванаўскім «Тэкстыльшчыкам», але ў сакавіку па сямейных абставінах вярнуўся ў Беларусь і ў красавіку перайшоў у мінскае «Дынама». У снежні 2022 года падоўжыў пагадненне са сталічным клубам. У студзені 2024 года падпісаў новы кантракт з дынамаўцамі.
Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі ўлетку 2009 года.
У кастрычніку 2015 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі, але тады так і не згуляў за яе. Дэбютаваў у зборнай 1 чэрвеня 2017 года, правёўшы на полі першыя 60 хвілін у таварыскім матчы супраць Швейцарыі (0:1).
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (3): 2020, 2021, 2023 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2017, 2018 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2010, 2019 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2013, 2019 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2021 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2006, 2008 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (6): 2016, 2017, 2019, 2020, 2021, 2023
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2003 дубль Дынама 30 0 2004 дубль Дарыда 28 4 2005 Д2 Змена 28 1 2006 Д2 Мінск 25 2 2007 Д1 Мінск 20 0 2008 Д2 Мінск 21 3 2009 Д1 Мінск 25 0 2010 Д1 Мінск 25 1 2011 Д1 Мінск 26 0 2012 Д1 Мінск 26 3 2013 Д1 Мінск 26 3 2014 Д1 Мінск 26 0 2015 Д1 Мінск 22 0 2016 Д1 Мінск 28 6 2017 Д1 Дынама 25 3 2018 (1) Д1 Дынама 7 0 2018 (2) Д1 Шахцёр 10 0 2019 Д1 Шахцёр 25 2 2020 Д1 Шахцёр 24 0 2021 Д1 Шахцёр 19 3 2022 Д1 Дынама 12 2 2023 Д1 Дынама 15 3
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дарыда Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск