Іван Маеўскі (нар. , , ГДР) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2015—2021). У цяперашні час працуе трэнерам у славенскім клубе «Цэле».
Клубная кар’ера Займаўся футболам у ДЮСШ горада Рэчыцы, але не здолеў трапіць у мясцовы «Ведрыч-97». Таму пасля заканчэння школы паступіў у Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт.
У пачатку 2008 года трапіў на прагляд у калінкавіцкую «Вертыкаль» і ў выніку правёў у гэтым клубе сезон 2008. Пасля заканчэння сезона па рэкамендацыі свайго аднаклубніка Руслана Белаша трапіў на прагляд у сталічны МТЗ-РІПА.
Па выніках прагляду Маеўскі падпісаў з МТЗ-РІПА трохгадовы кантракт. Спачатку выступаў за дубль, а ў 2010 годзе стаў іграком асновы мінскага клуба (які змяніў назву на «Партызан»).
«Мінск» Пасля спынення існавання «Партызана» ў пачатку 2012 года стаў іграком «Мінска». Хутка замацаваўся ў аснове, звычайна выступаў на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы, часам гуляў на флангу. У чэрвені і ліпені 2013 года адсутнічаў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад. У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з клубам.
Сезон 2014 распачынаў як апорны паўабаронца, пазней стаў гуляць бліжэй да чужой брамы. У ліпені 2014 года атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў кастрычніку. У снежні 2014 года была дасягнута дамоўленасць аб падаўжэнні кантракта з «Мінскам», але неўзабаве Іван адправіўся на прагляд у польскую «Завішу».
«Завіша» У студзені 2015 года перайшоў у клуб польскай Экстраклясы «Завіша» з Быдгашчы. У клубе адразу замацаваўся ў асноўным складзе, стаў адным з вядучых ігракоў каманды. Некалькі разоў трапляў у зборную тура Экстраклясы па версіі розных спартыўных выданняў. Вясной 2015 года цікавасць да Маеўскага сталі праяўляць вядучыя клубы Польшчы, як то «Лех» і «Легія».
Да прыходу Маеўскага «Завіша» са значным адрывам ад канкурэнтаў займала апошняе месца ў турнірнай табліцы. Пасля зімовага перапынку, калі каманду папоўнілі Маеўскі і шэраг іншых ігракоў, «Завіша» выдала васьміматчавую серыю без паражэнняў і пачала выратоўвацца са свайго становішча. У выніку, клуб з Быдгашчы сумеў узняцца на перадапошні радок, але ўсё роўна пакінуў Экстраклясу.
Згодна з пунктам кантракта, Маеўскі ў выпадку вылету з Экстраклясы мог пакінуць «Завішу». Цікавасць да Маеўскага меў шэраг польскіх клубаў (прадметную цікавасць праяўляла «Погань» са Шчэціна), аднак уладальнік «Завішы» Радаслаў Осух адмовіўся адпускаць паўабаронцу, патрабуючы агавораную ў кантракце кампенсацыю.
«Анжы» У канцы чэрвеня 2015 года стала вядома, што Маеўскі можа працягнуць кар’еру ў расійскім «Анжы», які пагадзіўся заплаціць за іграка патрэбную суму. У выніку, пасля прагляду Іван 6 ліпеня падпісаў трохгадовы кантракт з махачкалінскім клубам.
У складзе «Анжы» адразу стаў асноўным апорным паўабаронцам. У верасні 2015 года атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў сакавіку 2016 года. 14 жніўня 2016 года забіў свой адзіны гол за «Анжы», які прынёс махачкалінцам перамогу над тульскім «Арсеналам» (1:0). У снежні 2016 года стала вядома, што з-за фінансавых праблем клуба Іван можа пакінуць «Анжы». 18 студзеня 2017 года кантракт махачкалінцаў з паўабаронцам па пагадненні бакоў быў разарваны.
«Астана» Пасля зыходу з «Анжы» цікавасць да Маеўскага праяўлялі некалькі клубаў, як то расійскі «Арэнбург» і кіпрскі АПОЭЛ. 26 студзеня 2017 года казахстанская «Астана» абвясціла аб падпісанні кантракта з Маеўскім. Па выніках сезона 2017 разам з «Астаной» стаў чэмпіёнам Казахстана, у наступныя два гады паўтараў поспех. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Астаной».
У снежні 2020 года пакінуў казахстанскі клуб.
«Ротар» У студзені 2021 года валгаградскі «Ротар» афіцыйна абвясціў ад падпісанні кантракта з Маеўскім. Спачатку з’яўляўся ў стартавым складзе каманды, пасля страціў месца ў аснове. Па выніках сезона 2020/21 «Ротар» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і ў чэрвені 2021 года паўабаронца пакінуў клуб.
«Цэле» У ліпені 2021 года падпісаў двухгадовы кантракт са славенскім клубам «Цэле». У сезоне 2021/22 рэгулярна з’яўляўся ў стартавым складзе, а ў сезоне 2022/23 амаль не выхадзіў на поле. Летам 2023 года завяршыў кар’еру, аднак застаўся ў «Цэле» ў якасці трэнера. 18 мая 2024 года згуляў за «Цэле» ў матчы супраць «Радамля», выйшаўшы на замену на 79-й хвіліне.
Міжнародная кар’ера У сакавіку 2015 года Маеўскі быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі новым галоўным трэнерам Аляксандрам Хацкевічам. 27 сакавіка 2015 года дэбютаваў у зборнай, выйшаўшы ў стартавым складзе ў адборачным матчы Еўра-2016 супраць Македоніі.
Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2013 Чэмпіён Казахстана (3): 2017, 2018, 2019 Уладальнік Суперкубка Казахстана (3): 2018, 2019, 2020 Чэмпіён Славеніі: 2024
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2008 Д3 Вертыкаль 29 5 2009 Д1 МТЗ-РІПА 5 0 2010 Д1 Партызан 31 4 2011 Д2 Партызан 27 4 2012 Д1 Мінск 23 1 2013 Д1 Мінск 24 0 2014 Д1 Мінск 23 3 2014/15 (2) Д1 Завіша 18 1 2015/16 Д1 Анжы 18 0 2016/17 (1) Д1 Анжы 14 1 2017 Д1 Астана 30 3 2018 Д1 Астана 25 0 2019 Д1 Астана 26 2 2020 Д1 Астана 15 1 2020/21 (2) Д1 Ротар 5 0 2021/22 Д1 Цэле 23 1 2022/23 Д1 Цэле 2 1 2023/24 Д1 Цэле 1 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Вертыкаль Калінкавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Завіша Быдгашч Катэгорыя:Ігракі ФК Анжы Катэгорыя:Ігракі ФК Астана Катэгорыя:Ігракі ФК Ротар Валгаград Катэгорыя:Ігракі ФК Цэле Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі